Со́сна — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дражбітка (прыток Сосніцы).

Плошча паверхні Сосна 1,25 км², даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Сярэдняя глыбіня возера 2,5 м, найбольшая — 6 м.Катлавіна складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй 3—8 метраў, стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія і забалочаныя. На возеры востраў плошчай каля 0,8 га.Возера зарастае слаба.

Праз возера працякае рака Дражбітка. Плошча вадазбору 127 км².

Літаратура

Крылович К. К. Сосно. //

Спасылкі Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Сосніцы