«Садовая» — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Размешчана на Фрунзенска-Прыморскай лініі, паміж станцыямі «Звенігародская» і «Адміралцейская». Да ўводу ў эксплуатацыю ўчастка «Дастаеўская» — «Спаская» 7 сакавіка 2009 года ўваходзіла ў склад Правабярэжнай лініі.

Станцыя адкрыта 30 снежня 1991 г пры ўвядзеннi ў эксплуатацыю ўчастка Правабярэжнай лініі «Плошча Аляксандра Неўскага-2» — «Дастаеўская» і службовай злучальнай галіны «Дастаеўская» — «Садовая». Назву атрымала ад Садовай вуліцы, што перасякае Сянную плошчу, пад якой размешчаны вестыбюль станцыі. У праекце станцыя насіла назву «Плошча Міру-3».

Спасылкі «Садовая» на metro.vpeterburge.ru «Садовая» на ometro.net «Садовая» на форуме SubwayTalks.ru Санкт-Пецярбург. Петраград. Ленінград: Энцыклапедычны даведнік. «Садовая»

Катэгорыя:Аднаскляпеністыя станцыі глыбокага залажэння Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта Катэгорыя:Станцыі Пецярбургскага метрапалітэна Катэгорыя:Фрунзенска-Прыморская лінія метрапалітэна