Дзе́даў Курга́н (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 16 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 7 км ад чыгуначнай станцыі Забаб’е (на лініі Жлобін — Гомель), 64 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны ў канцы XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года — фальварак. У 1909 годзе ў Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.
У 1920-х гадах вялася актыўная забудова пасёлка. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Шлях сацыялізму», працавала гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 22 жыхара вёскі. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Дынаміка 1897 год — 2 двары, 23 жыхара (паводле перапісу). 1909 год — 4 двары, 15 жыхароў. 1959 год — 65 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Патапаўскі сельсавет