Гара́ (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 16 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 44 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.
Планіроўка складаецца з кароткай, амаль просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны на пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова прыходзіцца на 1920-я гады. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 21 двор, 8 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 25 гаспадарак, 46 жыхароў.
Дынаміка 1940 год — 43 двары, 95 жыхароў. 1959 год — 169 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 25 гаспадарак, 46 жыхароў.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Губіцкі сельсавет