Васі́льеўка. Сустракаецца таксама варыянт Васі́ллеўка (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 9 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, 47 км ад Гомеля.
Гідраграфія На захадзе меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Камунар», працавалі гамарня і ваўначоска. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка).
Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Глазаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 20 гаспадарак, 25 жыхароў.
Дынаміка 1926 год — 31 двор, 182 жыхара. 1959 год — 199 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 20 гаспадарак, 25 жыхароў.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна