Glamourina (або Glam) (, нар. 15 мая 1988) — польскі стыліст i блогер моды, стварае ўласныя праекты моднага адзення. На блогу яна апісвае свае модныя праекты, якія яна носіць сама замест таго, каб выкарыстоўваць мадэлі. Некаторыя з яе вопратак створаны на заказ або для спансараваных мерапрыемстваў. Па-за модай, Glamourina з’яўляецца асноўным аўтарам курса украінскай мовы для палякаў.

Гісторыя блога Glamourina пачала пісать блог на пачатку 2011 года. Яе блог хутка зрабіўся папулярным і пачаў прыцягвать увагу спонсараў. Першапачаткова яна супрацоўнічала ў асноўным з польскімі інтэрнэт-крамамі моднай адзежы, якія хацелі рэкламаваць свае брэнды для чытачоў. Праз некалькі месяцаў польскія і міжнародныя брэнды пачалі запрашаць яе на падзеі ў свеце моды.

Мода У ліпені 2011 года аўстралійская ювелірная кампанія Diva запрасіла польскіх блогераў на прафесійную вулічную фотасесію, дзе Glamourina змагла стварыць ўласны вобраз з выкарыстаннем ювелірных вырабаў аднайменнай кампаніі.

У верасні 2011 года кампанія Gatta запрасіла блогераў моды на мерапрыемства, на якім яны павінны былі стварыць праект з адзення калекцыі Joannahorodyńskagatta, якую спраектавала Ёана Гарадыньска.

У кастрычніку 2011 года, Glamourina ўдзельнічала ў Warsaw Fashion Weekend пра падтрымцы BlackBerry і Play і на якім была прадстаўлена вядомая стылістка. На гэты раз, замест таго, каб блогеры дэманстравалі свае праекты самі, гэта зрабілі мадэлі ў дэфіле.

Акрамя ўдзелу ў падобных мерапрыемствах, Glamourina супрацоўнічае і з іншымі вядомымі брэндамі — напрыклад Atlantic, ствараючы вобразы з іх адзеннем або аксесуарамі і паказвае іх у сваім блогу.

Крыніцы