Гілярый Гіляравіч Гараўскі (, Уборкі, Ігуменскі павет, Мінская губерня — пасля 1875) — акварэліст, брат Апалінарыя Гараўскага і Іпаліта Гараўскага.

Біяграфія

Паходжанне і сям’я Паходзіў з дробнапамеснага шляхецкага роду Гараўскіх герба «Кораб». Бацькі — Гіляры Францавіч Гараўскі і Мар’яна Якаўлеўна. Гараўскія валодалі каля 200 га зямлі, якая дасталася бацьку мастака Гелярыю ад дзеда мастака Францішка ГараўскагаРГИА. ― Ф. 1343. ― Оп. 19. ― Д. 3065 ; РГВИА. ― Ф. 400. ― Оп. 12. ― Д. 18689 (1893).

У сям’і было тры дачкі — Юліяна-Схаластыка (1831, Уборкі), Феліцыяна-Паўліна (1834, Наборкі), Амелія (каля 1842), і сыны — Іпаліт (1828, Астроўкі ― пасля 1864), Апалінары (1833, Наборкі ―1900), Караль (1838, Уборкі ― пасля 1869), Гектар (1843, Уборкі ― 1893), Гіляры (1847, Уборкі ― пасля 1875). Караль і Гектар былі прафесійнымі вайскоўцамі, Іпаліт, Апалінар і Гілярый ― мастакаміАпалінар Гараўскі = Аполлинарий Горавский = Apalinar Garausky. Минск : Беларусь, 2014. ― ISBN 978-985-01-1111-1.

Нарадзіўся 18 (30) снежня 1846 года ў ваколіцы Уборкі, хоць доўгі час лічылася, што ён нарадзіўся ў 1847 годзе. Ахрышчаны праз 5 дзён пасля нараджэння.

Адукацыя

Атрымаў адукацыю ў Аляксандраўскім кадэцкім корпусеГоравские, братья-художники , дзе вучыўся і яго старэйшы брат Апалінарый, але ўжо тым часам, калі корпус быў пераведзены з Брэста ў МасквуSłownik artystów polskich i obcych w Polsce działających. − T. 3. − Wrocław; Ossolineum − 1986. стар. 351—353. У 1862 годзе пакінуў корпус «па сямейных абставінах».

Потым вучыўся ў Пецярбургскай школе малявання Таварыства заахвочвання мастацтваў да 1868 года, потым у акадэміі мастацтваў да 1873 года.

Творчасць Сярод пейзажаў «Від шпіталя Петрапаўлаўскага сабора» (1870), «Кветкі» (1879). Маляваў розныя куточкі Пецярбурга і кветкавыя нацюрморты, закранаў у сваёй творчасці тэмы, звязаныя з жыццём і прыродай БеларусіГоравский А. Г..

Крыніцы

Літаратура Słownik artystów polskich i obcych w Polsce działających. − T. 3. − Wrocław; Ossolineum − 1986. стар. 351—353 Гараўскі Апалінарый Гілярыевіч // Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак.хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Уклад. П. А. Прыбыткін; Рэдкал.: А. А. Ждановіч і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск, 2004. — С. 67. Гараўскія, бел. жывапісцы, браты. Іпаліт Гілярыевіч//Ьеою жецыкою: у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С.51 Радзіма братоў Гараўскіх//Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 1 Мінск, 1987. С. 89 Гараўскі І. Г. // Бел. Энцыклапедыя.-Мн., 1975.-Т.5.-С.51. Гараўскі І. Г. // Энцыклап. Літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1995.-Т.2.-С. 43 Гараўскі І. Г. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С.100 Гараўскі І. Г. // Дробов Л. Н. Живопись Белоруссии ХІХ — нач. ХХ в.-Мн.: Выш. Школа, 1974.-179 — 180.

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Гілярый Гіляравіч