Бары́т (ад — цяжкі), цяжкі шпат — мінерал з класа сульфатаў, сульфат барыю BaSO4.
Уласцівасці Рамбічная сінгонія, ромба-дыпірамідальная. У чыстым выглядзе бескаляровы і празрысты ці белы, але звычайна афарбаваны дамешкамі аксідаў жалеза, сульфідамі і г. д. у самыя розныя колеры. Бляск шкляны, цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса, шчыльнасць 4,3—4,7 г/см³, каэфіцыент праламлення 1,63. Спайнасць дасканалая па (001) і сярэдняя па (210). Прымесі свінцу, кальцыю, стронцыю. Паходжанне гідратэрмальнае і гіперагеннае.
Выкарыстанне Барыт выкарыстоўваецца ў растворах пры бурэнні свідравін, у якасці напаўняльніка ў папяровай, гумавай, лакафарбавай, цэментнай прамысловасці, у оптыцы, металургіі і інш.
Гл. таксама Барытабетон
Крыніцы
Літаратура
Бари́т, важкий шпат // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1977. — Т. 1 : А — Борона. — С. 358. — 542, с., арк. іл. : іл., табл., портр., карти с.
Спасылкі
Барыт на Кристаллов. NET Барыт у базе webmineral.com
Катэгорыя:Мінералы барыю Катэгорыя:Сульфаты (мінералы)