Кім Чэн Ын (; ) — паўночнакарэйскі палітычны дзеяч. Трэці сын Кім Чэн Іра.
Біяграфія
Нарадзіўся 8 студзеня 1982—1984 гг (дакладная дата не вядомая) у сям’і лідара КНДР Кім Чэн Іра і яго трэцяй жонкі, былой актрысы Да Эн Хі, малодшы сын. Варта адзначыць, што дадзеная інфармацыя не пацверджана ні адной з паўночнакарэйскіх крыніц, такім чынам, давяраць ёй можна з вядомай доляй сумневу.
Як сцвярджае разведка Паўднёвай Карэі, Кім Чэн Ын скончыў міжнародную акадэмію ў Берне, Швейцарыя (англ.: The International School of Berne, камуна Муры-Берн). З 2002 года ў індывідуальным парадку вучыўся ў ваенным Універсітэце імя Кім Ір Сена ў КНДР.
Вышэйшы кіраўнік КНДР з 29 снежня 2011 года. У чэрвені 2016 года, калі шляхам унясення паправак у Канстытуцыю быў створаны Дзяржаўны савет КНДР як вышэйшы кіруючы органа краіны, Кім Чэн Ына выбралі яго кіраўніком. 11 красавіка 2019 года Кім Чэн Ын перавыбраны на пасаду старшыні Дзяржаўнага савета КНДР. Перавыбіранне паўночнакарэйскага лідара адбылося на першай сесіі ВНС 14-га склікання ў Пхеньянеblr.belta.by.
Стаў першым лідарам КНДР, які наведаў Рэспубліку Карэя з 1953 годаblr.belta.by. Яго сустрэча з Прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам адбылася ў пагранічным пункце Пханмунджом 27 красавіка 2018 года. Падчас саміту быў выказаны намер падпісаць мірную дамову па выніках вайны 1953 года і пазбавіць Карэйскі паўвостраў ад ядзернай зброі.
Жонка — Лі Соль Чжу ()«김정은 옆 여성은 부인, 이름은 이설주» — 1등 인터넷뉴스 조선닷컴
Спасылкі
Kim Jong-un (Kim Jong Woon) — Leadership Succession, Globalsecurity.org.
Катэгорыя:Кімы (кіруючая сям’я КНДР) Катэгорыя:Постаці Паўночнай Карэі Катэгорыя:Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб