Вялікі шэры ківі () — новазеландская эндэмічная птушка. Самы буйны з відаў, якія адносяцца да адзінага роду () і сямейства () у атрадзе ківіпадобных (). Маарыйская назва птушкі — Roroa.

Агульная характарыстыка Вышыня вялікага шэрага ківі дасягае 45 см, а вага — 3,3 кг. Днём хаваецца ў выкапанай нары, якая ўяўляе сабой сапраўдны лабірынт з некалькімі выхадамі.

Характэрнай рысай гэтага віду з’яўляецца тое, што самка адкладае толькі адно яйка ў год. Наседжваюць яго абое бацькоў.

Жыве ў гарыстай частцы Паўднёвага вострава. Сустракаецца ад горных лясоў да альпійскіх лугоў.

Ступень пагрозы існаванню Вялікі шэры ківі занесены ў міжнародную Чырвоную Кнігу са статусам «уразлівы» ().

Папуляцыя ацэньваецца больш чым у 20 000 асобін. З-за цяжкадаступных для завозных драпежнікаў месцаў пасялення папуляцыя гэтага віду скарачаецца павольней за ўсё — на 2 % у год.

Літаратура Ганзак Я. Иллюстрированная энциклопедия птиц. — Прага: Артия, 1990.

Спасылкі Вялікі шэры ківі ў «The IUCN Red List of Threatened Species™» Відэа і фатаграфіі вялікага шэрага ківі на сайце «ARKive — Images of Life on Earth»

Катэгорыя:Ківіпадобныя Катэгорыя:Птушкі Новай Зеландыі Катэгорыя:Эндэмікі Новай Зеландыі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1872 годзе