Алякса́ндраўкаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 20). () — вёска ў Гусявіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Геаграфія Размяшчэнне За 25 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва, 12 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 28 км ад Гомеля.
Гідраграфія Рака Хачэмля (прыток ракі Уза).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Уваравічы — Зарэчча.
Планіроўка складаецца з просталінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, да якой на поўдні далучаецца другая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовым крыніцам вядома з пачатку XX стагоддзя, калі перасяленцы з суседніх вёсак заснавалі тут пасёлак. У 1926 годзе ў Стара-Гусявіцкім сельсавеце Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас. 37 жыхароў вёскі загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Старая Гусявіца).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 23 гаспадаркі, 40 жыхароў.
Дынаміка 1926 год — 45 двароў, 277 жыхароў. 1959 год — 323 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 23 гаспадаркі, 40 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Гусявіцкі сельсавет