Кангламерат (ад — назапашаны, сабраны) — юрыдычная асоба, у склад якой ўваходзяць кампаніі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць у розных галінах эканомікі. Кангламераты галоўным чынам уласцівыя рынкам, якія развіваюцца (напрыклад, краіны БРЫКС), а таксама шматпрофільным кампаніям.
Як правіла, кангламераты ўтвараюцца шляхам паглынання буйной кампаніяй некалькіх дзясяткаў дробных і сярэдніх фірмаў розных галін і сфер дзейнасці, якія не маюць паміж сабой вытворчых, збытавых ці іншых функцыянальных сувязяў.
Кангламераты з'яўляюцца публічнымі кампаніямі, акцыі якіх гандлююцца на фондавых біржах (LSE, NYSE).
Акцыі кангламерату, як правіла, гандлююцца з дысконтам да чыстага кошту іх актываў ().
Такія кампаніі як General Electric, Samsung Group, Sony, Nestlé з'яўляюцца сусветна вядомымі кампаніямі-кангламератамі.
Гл. таксама Холдынг
Катэгорыя:Тыпы кампаній