Паўночны праліў (, ) — праліў паміж астравамі Вялікабрытанія і Ірландыя, злучае паўночную частку Ірландскага мора з Атлантычным акіянам. Мае даўжыню 170 км, шырыню 20—40 км, глыбіню да 272 м (жолаб Бофарта). У праліве назіраюцца моцныя прыліўныя плыні, хуткасць якіх дасягае 12 км/гад.thumb|200px|Батыметрычная карта Ірландскага мора і праліваўУ цэнтральнай частцы праліва ў берагі Шатландыі ўдаюцца буйны заліў Фёрт-оф-Клайд і пралівы Саўнд-оф-Джура, Кілбранан-Саўнд са шматлікімі бухтамі. Сярод іншых заліваў — Белфаст, бухта Лох-Раян. У праліве размешчаны астравы Аран, Гіха, Эйлса-Крэг і мноства іншых.North Channel (strait, United Kingdom) — Britannica Online Encyclopadia
Буйны порт — Белфаст. Праз праліў ажыццяўляецца вялікая колькасць паромных перавозак. У студзені 1953 года ў праліве патанула судна MV Princess Victoria, што прывяло да пагібелі 133 чалавек.
Гл. таксама Праліў Святога Георга — паўднёвы выхад з Ірландскага мора
Катэгорыя:Ірландскае мора Катэгорыя:Геаграфія Ірландыі Катэгорыя:Геаграфія Шатландыі Катэгорыя:Пралівы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Пралівы Атлантычнага акіяна