Сцяг Невады () — адзін з афіцыйных знакаў амерыканскага штата Невада.
Апісанне Фон сцяга выкананы ў кобальтава-сінім колеры. У крыжы намаляваны вянок з двух парасткаў палыну з перасякальнымі ў аснове сцёбламі. Усярэдзіне вянка намаляваная пяціканцовая зорка, адзін з прамяней якой накіраваны ўверх. Пад зоркай роўнааддаленымі літарамі паўкругам напісана слова «Nevada». Над вянком паміж верхавінамі парасткаў працягнута стужка з дэвізам «Народжаная ў бітве» (). Стужка і слова «Nevada» пафарбаваны ў жоўта-залаты колер.
Гісторыя Першы сцяг Невады быў распрацаваны ў 1905 губернатарам Джонам Спарксам і палкоўнікам Гары Дейем. Зверху і знізу на сцягу размяшчаліся назвы галоўных прыродных рэсурсаў штата, срэбра () і золата (). У цэнтры сцяга было напісана слова «Nevada». Акрамя таго, на сцягу прысутнічала 36 залатых і срэбных зорак, які сімвалізаваў ўступленне Невады у склад штатаў 36-й па ліку. На сённяшні дзень не захавалася ні адзінага сцяга першапачатковага варыянту. У 1915 жыхаркай Карсан-Сіці Кларай Крыслер быў распрацаваны новы варыянт сцяга. Ён меў сіні фон і утрымліваў у цэнтры герб з пячаткай штата. Над гербам размяшчалася слова «Nevada», пад ім — дэвіз «Усё для Нашай краіны» (). Надпісы былі акружаныя паўкругамі з 18 зорак. Сцяг быў выкананы ў больш чым 35 колерах. Гэта адбілася на высокай цане яго вытворчасці. У сувязі з гэтым у штаце быў праведзены конкурс на новы дызайн сцяга, які абыходзіўся б танней у вытворчасці. Па выніках конкурсу ў 1929 годзе быў абраны варыянт, прапанаваны нейкім Донам Шэлбахам III (). Нязменным у новым сцягу застаўся толькі сіні фон. У крыжы быў намаляваны вянок з двух парасткаў палыну, кветкі — знака штата. Над вянком была намаляваная стужка з дэвізам , што сімвалізавала стварэнне штата падчас грамадзянскай вайны. Усярэдзіне вянка заключана пяціканцовая зорка, паміж прамянямі якой у радыяльным кірунку нанесеныя літары слова «Nevada». Падобнае напісанне слова было не першапачатковай задумкай аўтара, а памылкай, дапушчанай легіслатурай штата. Гэты варыянт сцяга выкарыстоўваўся аж да 1991 года, калі сенатар Уільям Раджыё ўнёс папраўку аб змене напісання слова «Nevada».
Цікавыя факты Нягледзячы на сваю нетрывіяльную гісторыю, нельга сказаць аб тым, што сцяг набыў папулярнасць: паводле апытання, праведзенага ў 2001 годзе вексілалагічнай Асацыяцыяй ЗША, сцяг Невады размясціўся толькі на 55 месцы сярод 72 сцягоў штатаў ЗША, тэрыторый ЗША і канадскіх правінцый.
Катэгорыя:Сцягі ЗША