Джузэ́пэ Са́ка або Джузэпэ дэ Сака (, ; , , Італія — , ) — архітэктар, італьянец. Прадстаўнік архітэктуры барока і класіцызму. У 1770-я гады кіраваў будаўнічай школай у Гродне.
Біяграфія У 1768 годзе з’явіўся ў Варшаве. Першай значнай праявай здольнасцей быў праект пахавальнага катафалка () для каралевы Марыі Ляшчынскай, што знаходзіцца і цяпер у у Варшаве. Выкананы праект быў у суаўтарстве з вядомым архітэктарам Якубам Фантана, з якім Джузэпэ працаваў над праектам перабудовы касцёла Святога Яна ў Варшаве.
У 1771 годзе па запрашэнні гродзенскага старосты Антонія Тызенгаўза пераязжае ў Гродна. Вясной таго ж года Джузэпэ залічаюць паручнікам воінскага гарнізона ў Гродне. У 1775 годзе атрымаў званне капітана кавалерыі ВКЛ, пасля займае пасаду гарадзенскага гараднічага і быў набілітаваны. thumb|right|250px|Новы замак у Гродне
12 снежня 1771 рашэннем камісіі фінансаў ВКЛ дэ Сака з акладам у 600 польскіх злотых прызначаецца на пасаду архітэктара «Яго каралеўскай Вялікасці». У яго абавязкі ўваходзіў пільны нагляд за будаўніцтвам мясцовых каралеўскіх мануфактур. У гэты час Сака распрацаваў арыгінальны праект перабудовы новага Каралеўскага замка ў Гродне, каралеўскага паляўнічага палаца ў , каралеўскай рэзідэнцыі ў Станіславове. У 1779 Сака стварае для гродзенскага маршалка Юрыя Валовіча адзін з прыгажэйшых помнікаў архітэктуры — палацава-паркавы комплекс Свяцк. Сядзіба добра захавалася. У 1770—1776 гадах дэ Сака пры ўдзеле італьянца Карла Спампані і француза Якуба Габрыеля быў спраектаваны пышны палац Яўхіма Храптовіча ў Шчорсах. У наш час палац не захаваўся, застаўся толькі будынак бібліятэкі Храптовічаў. У 1760—1780 гадах па праектах Сака будуецца палац Тызенгаўзаў у Паставах.
У 1788 годзе кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі за вялікія заслугі ўзнагародзіў архітэктара маёнткам (каля Беластоку, Польшча)SUMARIUSZ DOKUMENTÓW KAMERY WOJNY I DOMEN W BIAŁYMSTOKU 1796—1807. № 51. 1410; k. 71 . У сваім маёнтку ў 1781 годзе Сака ўзвеў капліцу, пазней былі пабудаваныя гаспадарчыя і жылыя памяшканні, разбіты сад і агарод. Да нашых дзён сядзіба Сака не захавалася.
У красавіку 1788 года Сака бярэ шлюб у гродзенскім бернардзінскім касцёле з Францішкай Манькоўскай, роднай сястрой мастака Тамаша Манькоўскага, з якім дэ Сака займаўся роспісам сцен Свяцкага палаца.
У 1793 годзе Станіслаў Аўгуст Панятоўскі дараваў дэ Сака, маёру войск польскіх, урочышча Бабіньска Буда, якое змяшчалася ў Аліцкай эканомііSUMARIUSZ DOKUMENTÓW KAMERY WOJNY I DOMEN W BIAŁYMSTOKU 1796—1807. № 58. 1395; k. 5 .
У канцы 1790 Сака сур’ёзна захварэў на туберкулёз і пераехаў у Гродна. Тут, у Доме масонаў 20 снежня 1798 ім было напісана перадсмяротнае завяшчанне. Паводле яго Джузэпэ дэ Сака, маёр былых войск польскіх, запісаў жонцы, Францішцы з Манькоўскіх дэ Сака, добры Дубасьна і Бабіньска Буда і ўсю рухомасцьSUMARIUSZ DOKUMENTÓW KAMERY WOJNY I DOMEN W BIAŁYMSTOKU 1796—1807. № 927. 1410; k. 79-80 .
Пахаваны на Каталіцкіх фарных могілках у Гродне.
Творы
Гродзенскія каралеўскія мануфактуры. каля Гродна. Станіславаўскі палац каля Гродна. Свяцкі палац Ю. Валовіча. Шчорсаўскі палац (разам з Карла Спампані і Я. Габрыэлем). Дзмітрыеўская царква ў Шчорсах (разам з Я. Габрыэлем). у Гродне, рэканструкцыя (разам з І. Г. Мёзерам). у Вільні. Палац Тызенгаўзаў у Паставах. Новы замак у Гродне, рэканструкцыя. Ратуша ў Гродне, 1775 (разам з Фрэйліхам). (Польшча). Праект ратушы ў Вільні, 1784 (не быў ажыццёўлены).
Ушанаванне памяці thumb|right|250px|Помнік Дж. Сака ў Гродне на Гарадніцы У 2008 на беразе ручая Гараднічанкі ў Швейцарскай даліне была ўсталявана бронзавая скульптура Джузэпэ Сака. Скульптура выканана Аляксандрам Анціпіным. Джузэпэ Сака трымае на каленях план горада Гродна, на якім напісана «Гарадніца, план» і пазначана дата «1780».
Літаратура
Спасылкі
Архітэктар Яго каралеўскай Вялікасці
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Архітэктары Польшчы Катэгорыя:Архітэктары Літвы Катэгорыя:Архітэктары Італіі Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Вільнюса