Эмілі Эрын Дэшанель (, нар. Emily Deschanel Bio, Pictures, News, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская кінаактрыса, прадзюсар, найбольш вядомая галоўнай роляй у тэлесерыяле «Косці».

Біяграфія

Эмілі Дэшанель нарадзілася ў Лос-Анджэлесе ў сям'і намінанта на прэмію «Оскар» кінааператара Калеба Дэшанель і актрысы Мэры Джо Дэшанель (Уэйр). Праўнучка Поля Дэшанеля, 11-га прэзідэнта Францыі«Kissing» Zooey — ParisMatch.com. Мае ірландска-французскае паходжанне. Таксама ў яе ёсць сястра Зоўі Дэшанель, актрыса.

Скончыла Бостанскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «тэатральнае мастацтва» са ступенню бакалаўраEmily Deschanel on TV.com . З'яўляецца веганкай і ўдзельніцай руху PETAhttp://www.thankingthemonkey.com/ Interview with Access Hollywood.

25 верасня 2010 годзе выйшла замуж за акцёра . 31 сакавіка 2011 года было абвешчана, што муж і жонка чакаюць з'яўлення першынца. Іх сын, Генры Хорнсбі, нарадзіўся 21 верасня 2011 года.

Кар'ера

Эмілі дэбютавала ў фільме «Шчаслівы выпадак» у 1994 годзе. А пасля поспеху экранізацыі рамана Стывена Кінга «Чырвоная ружа» (2002 год) прыняла ўдзел у здымках фільмаў «Халодная гара» (2003 год), «Алама» (2004 год) і «Чалавек-павук 2» (2004 год), пасля чаго была адзначана ў рэйтынгах часопіса Interview Magazine сярод шасці актрыс, на якіх варта звярнуць увага ў 2004 годзе. Сыграўшы ў 2005 годзе ў «Бугімене», Дэшанель была запрошана на ролю доктара Тэмперанс Брэнан у тэлесерыяле «Косці» кампаніі FOX. За гэту ролю актрыса ўдастоілася намінацый на прэмію «Спадарожнік» у 2006 годзе і на Teen Choice Awards у 2007-м. Пачынаючы з трэцяга сезона серыяла, Эмілі паспрабавала сябе ў якасці яго прадзюсара.

Фільмаграфія

Зноскі

Спасылкі