Морыц Аранскі (, ; (13 або , Дыленбург — , Гаага) — прынц Аранскі, граф Насау, сын Вільгельма I, паклаўшага пачатак незалежнасці Нідэрландаў. Штатгальтар Галандыі, Зеландыі, Гелдэрланда, Гронінгена і Оверэйсела.
Штатгальтар Пасля смерці бацькі ў 1585 годзе быў абраны штатгальтарам Галандыі, Зеландыі і Заходняй Фрысландыі, праславіўся як военачальнік, які з поспехам супрацьстаяў лепшым іспанскім генералам, стваральнік новай тактычнай школы.
Морыц першы падзяліў непаваротлівае і няздольнае да манеўраў войска, на больш дробныя і лёгкія часткі. Рыштунак конніцы ён значна палегчыў, звярнуўшы галоўную ўвагу на развіццё рухомасці. Пяхоту і конніцу ён надзяліў статутамі і наогул зрабіў нідэрландскае войска паказальным для ўсіх войскаў Еўропы. Яшчэ больш паўплываў Морыц на развіццё замкавай вайны, звяртаючы асаблівую ўвагу на развіццё актыўнага элемента ў абароне крэпасцяў.
Морыц і Олдэнбарневелт Дзяржаўным дарадцам Морыца з’яўляўся Ёхан ван Олдэнбарневелт. Часам паміж імі ўзнікалі частыя канфлікты. У 1609 годзе не зважаючы на пратэст Морыца Олдэнбарневелт падпісаў з Іспаніяй Дванаццацігадовае перамір'е, якое трывалася да 1621 года. Напружанне паміж дзяржаўцамі павялічвалася. 13 мая 1619 года Олдэнбарневелт быў арыштаваны, абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і пакараны смерцю. Морыцу дасталася неабмежаванная ўлада. Ціснуў на свайго брата Фрэдэрыка Генрыха, каб апошні ажаніўся для захавання дынастыі. У 1621 годзе вайна з Іспаніяй аднавілася. У 1625 годзе Морыц Аранскі памёр, не пакінуўшы пасля сабе афіцыйных нашчадкаў.
Літаратура Groen v. Prinsterer, «Maurice et Barnevelt» (Утрэхт, 1875). Mała Encyklopedia Wojskowa, 1967, Wydanie I
Катэгорыя:Аранска-Насаўскі дом Катэгорыя:Кіраўнікі Нідэрландаў Катэгорыя:Военачальнікі Нідэрландаў Катэгорыя:Нідэрландская рэвалюцыя Катэгорыя:Удзельнікі Трыццацігадовай вайны