Віктар Іванавіч Несцяровіч (, в. Макарычы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мовазнавец, кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт. Даследчык мовы арабаграфічных рукапісаў беларускіх татар, найперш кітабаў, іх графікі, транслітарацыі і фразеалогіі.

Біяграфія У 1977 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, пасля заканчэння інстытута працаваў настаўнікам. З 1978 года яго прафесійная дзейнасць звязана з Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытутам імя С. М. Кірава, пазней пераўтвораным у Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава.

Скончыў аспірантуру ў 1983 годзе. Навуковымі кіраўнікамі Несцяровіча былі прафесар Фёдар Янкоўскі, адзін з заснавальнікаў беларускай фразеалогіі і фразеаграфіі, і доктар філалагічных навук Антон Антановіч, даследчык беларускамоўнай арабаграфічнай пісьменнасці татар Вялікага Княства Літоўскага.Демидчик В. П. Памятники белорусской литературы, писанной арабским письмом, и легенда о ночном вознесении Мухаммада // Проблемы арабской культуры. Памяти академика И. Ю. Крачковского. — Москва : Наука, 1987. — С. 238—253.

У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Фразеологизмы в белорусских текстах, написанных арабским письмом (XVII—XIX вв.)». У 1983—1993 гадах быў загадчыкам кафедры беларускай мовы, у 1993—2014 гадах — дэканам факультэта беларускай філалогіі і культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2014 года — дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства.

Навуковая дзейнасць Асноўны кірунак навуковай дзейнасці Несцяровіча — вывучэнне беларускіх тэкстаў, напісаных арабскім пісьмом, якія захаваліся ў рукапіснай спадчыне беларускіх татар XVII—XX стагоддзяў. Ён даследаваў іх фразеалогію, лексіку, графіка-арфаграфічную сістэму, прынцыпы транслітарацыі, а таксама асобныя моўныя асаблівасці і змест рукапісаў.Несцяровіч В. І. Старажытныя рукапісы беларускіх татар : Графіка. Транслітарацыя. Агульная характарыстыка мовы. Фразеалогія. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2003. — 104 с.

У гэтым кірунку Несцяровіч працягнуў даследаванні Антона Антановіча, які ў манаграфіі «Белорусские тексты, писанные арабским письмом, и их графико-орфографическая система» (1968) сістэмна апісаў корпус арабаграфічных рукапісаў беларускіх татар і распрацаваў прынцыпы іх даследавання. Усходазнавец Уладзімір Дзямідчык называў Несцяровіча вучнем Антановіча і Фёдара Янкоўскага і адзначаў, што ён развіў адзін з аспектаў даследаванняў Антановіча — фразеалогію беларускамоўных арабаграфічных тэкстаў.

Адначасова даследаванні Несцяровіча належаць да навуковай школы Фёдара Янкоўскага ў галіне беларускай фразеалогіі. Мовазнавец Мікалай Даніловіч сярод кірункаў, распрацаваных вучнямі Янкоўскага, асобна вылучаў фразеалогію канфесійнай літаратуры беларусаў-мусульман пераважна старабеларускага перыяду, прадстаўленую кандыдацкай дысертацыяй Несцяровіча.Даніловіч М. Успамінаючы Фёдара Янкоўскага // Роднае слова. — 2018. — № 9. — С. 13—15. Уклад Несцяровіча ў гэты кірунак даследаванняў адлюстраваны ў манаграфіі «Старажытныя рукапісы беларускіх татар» (2003), дзе разгледжаны графіка, транслітарацыя, моўныя асаблівасці і фразеалогія татарскіх арабаграфічных помнікаў.

Несцяровіч таксама займаецца гісторыяй беларускай мовы, стараславянскай мовай і методыкай выкладання беларускай мовы. Ён падрыхтаваў вучэбныя выданні па стараславянскай мове і гістарычнай граматыцы беларускай мовы, быў сааўтарам школьных падручнікаў і лексікаграфічных прац.Несцяровіч В. І. Стараславянская мова. Уводзіны. Фанетыка : вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей. — Віцебск : ВДУ, 2000. — 85 с.Несцяровіч В. І. Гістарычная граматыка беларускай мовы: Уводзіны. Фанетыка : вучэбна-метадычны комплекс. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2017. — 143 с. — ISBN 978-985-517-628-3.

Важнае месца ў яго працах займае вывучэнне кітаба Абрагіма Хасяневіча 1832 года. Яшчэ ў 2001 годзе даследчык апублікаваў артыкулы пра палеаграфію, змест, графіку і арфаграфію гэтага рукапісу і пра кітабы як крыніцу маральна-этычных норм.Несцяровіч В. І. Кітаб 1832 года: палеаграфія, змест, графіка, арфаграфія // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. — 2001. — № 2. — С. 81—90.Несцяровіч В. Кітабы як крыніца маральна-этычных нормаў, або яшчэ раз пра кітаб Хасяневіча // Байрам. — 2001. — № 41. — С. 25—34. У 2025 годзе вынікам далейшай працы стала манаграфія «„Мірадж-намэ“ з Кітаба Абрагіма Хасяневіча (1832)», у якой помнік прадстаўлены ў транслітарацыі і ў перакладзе на сучасную беларускую мову.

Несцяровіч быў таксама аўтарам энцыклапедычных артыкулаў пра арабаграфічную пісьменнасць беларускіх татар. Яму належаць артыкул «Арабскае пісьмо» ў «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» (1984), артыкул «Кітабы» ў энцыклапедыі «Беларуская мова» (1994) і артыкул «Кітабы» ў 8-м томе «Беларускай энцыклапедыі» (1999).Несцяровіч В. І. Арабскае пісьмо // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мінск, 1984. — Т. 1. — С. 154—155.Несцяровіч В. І. Кітабы // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча ; рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1994. — С. 261—262.Несцяровіч В. І. Кітабы // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 8 : Канто — Кулі. — С. 296.

Асноўныя працы

Манаграфіі і вучэбныя выданні Стараславянская мова. Уводзіны. Фанетыка : вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей. — Віцебск : ВДУ, 2000. — 85 с. Старажытныя рукапісы беларускіх татар (Графіка. Транслітарацыя. Агульная характарыстыка мовы. Фразеалогія) : манаграфія. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2003. — 104 с. Міжэтнічнае моўнае ўзаемадзеянне : метадычныя рэкамендацыі. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2015. — 47 с.Несцяровіч В. І. Міжэтнічнае моўнае ўзаемадзеянне : метадычныя рэкамендацыі : [для студэнтаў]. — Віцебск : ВДУ, 2015. — 47 с. Гістарычная граматыка беларускай мовы: Уводзіны. Фанетыка : вучэбна-метадычны комплекс. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2017. — 143 с. — ISBN 978-985-517-628-3. «Мірадж-намэ» з Кітаба Абрагіма Хасяневіча (1832) : манаграфія. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2025. — 326 с. : іл.

Навуковыя і энцыклапедычныя артыкулы Старонкі слоўніка фразеалагізмаў з беларускіх тэкстаў арабскім пісьмом // Слова і фразеалагізм у кантэксце. — Мінск, 1982. — С. 32—37. Арабскае пісьмо // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мінск, 1984. — Т. 1. — С. 154—155. Пра некаторыя моўныя асаблівасці беларускіх тэкстаў арабскім пісьмом (XVII—XIX стст.) // Слова, фразеалагізм, словазлучэнне. — Мінск, 1984. — С. 92—97. Кітабы // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча ; рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1994. — С. 261—262. Кітабы // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 8 : Канто — Кулі. — С. 296. Кітаб 1832 года: палеаграфія, змест, графіка, арфаграфія // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. — 2001. — № 2. — С. 81—90. Кітабы як крыніца маральна-этычных нормаў, або яшчэ раз пра кітаб Хасяневіча // Байрам. — 2001. — № 41. — С. 25—34. Транслітарацыя беларускіх тэкстаў, напісаных арабскім пісьмом. Частка I // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. — 2002. — № 3 (25). — С. 63—69. Выкарыстанне элементаў этымалагічнага каментарыя на ўроках беларускай мовы: Паводле філалагічнай спадчыны Фёдара Янкоўскага // Роднае слова. — 2018. — № 9. — С. 29—31.

У сааўтарстве Паўлоўскі І. І., Несцяровіч В. І. Беларуская мова : падручнік для 4-га класа школы з беларускай мовай навучання. — Мінск : Народная асвета, 1989. — 205 с.; 2-е выд. — 1991. Несцяровіч В. І., Марозава Я. Н., Васюковіч Л. С. Беларуская мова : падручнік для 5-га класа агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання. — Мінск : Народная асвета, 1992. — 302 с.; 2-е выд. — 1994; 3-е выд., перапрац. — 1996. — 319 с.; 5-е выд. — 1998. — 318, с. Вардамацкі Л. М., Несцяровіч В. І. Адваротны слоўнік беларускай мовы. — Мінск : Народная асвета, 1994. — 144 с. Несцяровіч В. І. [і інш.]. Беларуская мова : падручнік для 10—11-х класаў агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання. — Мінск : Народная асвета, 1999. Васюковіч Л. С., Несцяровіч В. І., Марозава Я. Н. Беларуская мова : падручнік для 4-га класа агульнаадукацыйных школ з рускай мовай навучання. — Мінск : НМЦэнтр, 2001; 2-е выд. — 2002. Красней В. П., Лаўрэль Я. М., Васюковіч Л. С., Несцяровіч В. І. Беларуская мова : вучэбны дапаможнік для 5-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання : у 2 ч. — Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2008; 2-е выд., перапрац. і дап. — 2014.

Лексікаграфічныя працы Вардамацкі Л. М., Несцяровіч В. І. Адваротны слоўнік беларускай мовы. — Мінск : Народная асвета, 1994. — 144 с. Русско-белорусский словарь: информатика, телекоммуникации и связь, физика / складальнікі Г. А. Арцямёнак [і інш.]; пад рэд. В. І. Несцяровіча. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2022.

Крыніцы

Гл. таксама Беларускі арабскі алфавіт Кітабы Беларускія татары Антон Канстанцінавіч Антановіч Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі

Спасылкі

«Кітабы» — артыкул В. І. Несцяровіча ў «Беларускай энцыклапедыі».

Катэгорыя:Нарадзіліся 1 верасня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1956 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта Катэгорыя:Асобы