Юрый Уладзіміравіч Кухарэ́нка (, с. Чапля, , Хмяльніцкая вобласць, Украіна — , , СССР) — савецкі і ўкраінскі археолаг. Доктар гістарычных навук (1966).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1936 г. паступіў на Вышэйшыя музейныя курсы Наркамасветы РСФСР. У 1938 годзе ўступіў у шэрагі РСЧА і да 1947 г. служыў на Ціхаакіянскім флоце. У 1941 г. уступіў у КПСС. У 1943 г. экстэрнам скончыў гістарычны факультэт Хабараўскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Пасля сканчэння аспірантуры пры Дзяржаўным гістарычным музеі з 1951 г. працаваў у Інстытуце археалогіі АН СССР.
Даследаваў гісторыю і археалагічныя помнікі Палесся, верхняга і сярэдняга Падняпроўя (Атвержычы, Вароніна, Велямічы, Дубай, Рамель, Рубель, Хотамель, Чаплін і інш.). Сабраў і сістэматызаваў звесткі пра археалагічныя помнікі Палесся ад неаліту да сярэднявякоўя і паказаў, што яно з даўніх часоў заселена чалавекам. Працы Кухарэнкі сталі падмуркам у рэканструкцыі гісторыі насельніцтва паўднёвай Беларусі і паўночнай Украіны ў I-м тыс. да н.э. — I-м тыс. н.э. Упершыню даў поўную характарыстыку зарубінецкай культуры. Паклаў пачатак сістэматызацыі паморскіх старажытнасцей у Беларусі, па матэрыялах Брэсцкага бескурганнага могільніка (Брэст-Трышын) прасачыў пранікненне плямён вельбарскай культуры на тэрыторыю Усходняй Еўропы. Першым з савецкіх даследчыкаў звярнуў увагу на ляпны посуд з больш ранніх раскопак на Жытоміршчыне і звязаў іх з пражскай культурай, што паклала пачатак вывучэнню славян V—VII стст. на тэрыторыі СССР.
Працы Археология Польши. — М.: Наука, 1969. — 239 с.: ил., карт. Зарубинецкая культура / Ю. В. Кухаренко; [отв. ред. А. П. Смирнов]; АН СССР, Ин-т археологии. — М.: Наука, 1964. — 66, с. — (Археология СССР. Свод археологических источников; Вып. Д1—19). Могильник Брест-Тришин / Ю. В. Кухаренко; АН СССР, Ин—т археологии. — М.: Наука, 1980. — 126, с. Памятники железного века на территории Полесья / Ю. В. Кухаренко; под общ. ред. Б. А. Рыбакова. — М.: Издательство АН СССР, 1961. — 70 с. — (Археология СССР. Свод археологических источников; [вып.] Д 1—29). Первобытные памятники Полесья / Ю. В. Кухаренко; под общ. ред. Б. А. Рыбакова. — М.: Издательство АН СССР, 1962. — 24 с. — (Археология СССР. Свод археологических источников; [вып.] Б 1—18). Средневековые памятники Полесья / Ю. В. Кухаренко; под общ. ред. Б. А. Рыбакова. — М.: Издательство АН СССР, 1961. — 39, с. — (Археология СССР. Свод археологических источников; [вып.] Е 1—57). Полесье и его место в процессе этногенеза славян // Полесье: (Лингвистика. Археология. Топонимика). — М., 1968;
Літаратура Вяргей, В. С. Кухарэнка Юрый Уладзіміравіч / В. С. Вяргей // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, c. — С. 491. — ISBN 978-985-11-0353-5. Русанова, И. П. Памяти Юрия Владимировича Кухаренко // Советская археалогия. — 1981. — № 2. — С. 318.
Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Археолагі Расіі Катэгорыя:Археолагі Украіны Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута археалогіі РАН