Амалія Эмі Нётэр (; , Эрланген, Германія — , Брын-Мор, Пенсільванія, ЗША) — нямецкі матэматык, адна з заснавальнікаў абстрактнай алгебры.
Біяграфічныя звесткі Скончыла Эрлангенскі ўніверсітэт (1902), дзе першай з жанчын Германіі атрымала ступень доктара навук (1907). У 1922—1933 гадах прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1928—1929 гадах выкладала ў Маскоўскім універсітэце. З 1933 года прафесар жаночага каледжа ў г. Брын-Мор (ЗША).
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па алгебры (тэорыі ідэалаў, гіперкамплексных сістэм, дыферэнцыяльных інварыянтаў і інш.). Увяла паняцце групы з аператарамі, даказала тэарэму аб гомеамарфізмах і ізамарфізмах, развіла агульную тэорыю выключэння і тэорыю алгебраічных мнагастайнасцей. Сфармулявала адну з фундаментальных тэарэм тэарэтычнай фізікі (тэарэма Нётэр).
Літаратура
Катэгорыя:Жанчыны-матэматыкі Катэгорыя:Матэматыкі Германіі Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Германіі