Мінская мячэць — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя, разбурана пры пракладцы Паркавай магістралі (цяпер праспект Пераможцаў).
Гісторыя Першая драўляная мячэць з’явілася ў раёне населеным татарамі (пазней называўся Татарскім канцом) у Менску ў 1599 годзе. У пачатку ХХ стагоддзя на месцы драўлянага ўзведзены мураваны будынак, разбураны ў 1962 годзе падчас будаўніцтва гасцініцы «Юбілейная». Каля мячэці быўмізар, таксама знішчаны ў 1960-х гадах.
У лістападзе 1997 года, калі адзначалася 600-годдзе татарскага асадніцтва на беларускіх землях, адбылося сімвалічнае ўсталяванне каменю ў падмурак новага будынка мячэці ў іншым месцы (скрыжаванне вуліц Грыбаедава і Татарскай). Фундатарам выступіла дабрачынная арганізацыя з Саудаўскай Аравіі — «Rabbita». Адкрыццё новага будынка мячэці адбылося 11 лістапада 2016 года.
Спасылкі
Мечеть
Катэгорыя:Мячэці Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Мінска Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 1962 годзе Катэгорыя:Праспект Пераможцаў (Мінск)