Падзеі
24 лютага: Заснавана амерыканская кампанія Sun Microsystems. 15 сакавіка: Адкрыўся Беларускі музей у Ляймене. 19 сакавіка: Пачатак Фалклендскага канфлікту паміж Аргенцінай і Вялікабрытаніяй. 25 красавіка: Брытанскія сілы высадзіліся на востраве Паўднёвая Георгія. 16 мая: Алекс Хігінс выйграў чэмпіянат свету па снукеры. 30 мая: Іспанія далучылася да НАТА. 14 чэрвеня: Капітуляцыя аргенцінскіх войскаў на Фалклендскіх астравах. 28 чэрвеня: Здарылася катастрофа самалёта Як-42 каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёна. 11 ліпеня: У Іспаніі скончыўся XII чэмпіянат свету па футболу. Чэмпіён — зборная каманда Італіі. 17 жніўня: На заводзе кампаніі Philips у ФРГ надрукавана партыя кампакт-дыскаў з альбомам групы ABBA — першы ў свеце камерцыйны Audio CD. 2 верасня: Галоўную ўзнагароду Венецыянскага кінафестывалю атрымаў фільм «Становішча рэчаў» рэжысёра Віма Вендэрса. 1 кастрычніка: У Японіі пачаліся афіцыйныя продажы першага бытавога CD-плэера Sony CDP-101 і камерцыйнага кампакт-дыска з альбомам Білі Джоэла. 7 кастрычніка: У Нью-Ёрку адбылася прэм’ера мюзікла «Коткі». 3 лістапада: У выніку дарожнага затору ў Афганістане на перавале Саланг у тунэлі задыхнуліся 64 савецкія ваенныя і 112 цывільных афганцаў. 19 лістапада: Каманда «Дынама» (Мінск) стала чэмпіёнам СССР па футболе. 29 лістапада: Адбылася прэм’ера фільма «Людзі на балоце». 30 лістапада: Выпушчаны альбом «Thriller» амерыканскага музыканта Майкла Джэксана. 23 снежня: Выйшаў камедыйны мастацкі фільм «Бінга-Бонга» з Адрыяна Чэлентана ў галоўнай ролі. 24 снежня: У Магілёве адкрыты музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі.
Нарадзіліся 25 студзеня: Noemi, італьянская спявачка. 4 сакавіка: Андрэй Рыбакоў, беларускі цяжкаатлет. 28 сакавіка: Марыя Мартысевіч, беларуская перакладчыца, паэтка, літаратуразнавец. 22 красавіка: Кака́, бразільскі футбаліст, лепшы футбаліст свету 2007 па версіі ФІФА. 24 красавіка: Келі Кларксан, амерыкана-канадская спявачка. 1 чэрвеня: Жусцін Энэн, бельгійская тэнісістка. 13 чэрвеня: Кененіса Бекеле, эфіопскі лёгкаатлет. 23 чэрвеня: Таццяна Сівец, беларуская журналістка, паэтэса. 10 жніўня: Шон Мёрфі, англійскі прафесійны гулец у снукер. 11 верасня: Святлана Ціханоўская, беларуская палітычная дзяячка. 3 кастрычніка: Таццяна Нядбай, беларуская паэтэса, перакладчыца. 13 кастрычніка: Ян Торп, аўстралійскі плывец.
Памерлі 13 чэрвеня: Халід, 4-ы кароль Саудаўскай Аравіі (нар. 13.2.1913) 29 ліпеня: Уладзімір Казьміч Зварыкін, інжынер, адзін з вынаходнікаў сучаснага тэлебачання (нар. 29.7.1888) 29 чэрвеня: П’ер Бальмен, французскі мадэльер (нар. 18.5.1914) 12 жніўня: Генры Фонда, амерыканскі акцёр тэатра і кіно (16.5.1905) 15 жніўня: Хуга Тэарэль, шведскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1955) (нар. 6.7.1903) 23 жніўня: Станфард Мур, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1972 года (нар. 4.9.1913) 29 жніўня: Інгрыд Бергман, шведская і амерыканская актрыса (нар. 29.8.1915) 9 кастрычніка: Ганна Фрэйд, дзіцячы псіхолаг (нар. 3.12.1895) 10 лістапада: Леанід Брэжнеў, кіраўнік СССР (нар. 1.1.1907) 24 снежня: Луі Арагон, французскі паэт і празаік (нар. 3.10.1897)