Васі́ль Васі́льевіч Кандзі́нскі (, — , Нёі-сюр-Сен, Францыя) — расійскі мастак, графік і тэарэтык выяўленчага мастацтва, адзін з заснавальнікаў абстракцыянізму. Кандзінскі паходзіў з сям’і нерчанскіх купцоў, нашчадкаў катаржнікаў. Яго бабуля была тунгускай князёўнай Ганцімуравай, а бацька быў прадстаўніком старажытнага забайкальскага (Кяхта) роду Кандзінскіх, якія паходзілі ад прозвішча князёў мансійскага Кандзінскага княства.
Творчасць Васіля Васільевіча Кандзінскага — унікальная з’ява расійскага і еўрапейскага мастацтва. Менавіта гэтаму мастаку, адоранаму магутнай здольнасцю, бліскучым інтэлектам і тонкай духоўнай інтуіцыяй, наканавана было здзейсніць сапраўдны пераварот у жывапісе і стварыць першыя абстрактныя кампазіцыі.
Біяграфія Лёс Кандзінскага складаўся не зусім звычайна. Да трыццаці гадоў ён і не падумваў пра мастацтва. Скончыўшы ў 1893 г. юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, ён пачаў працаваць над дысертацыяй, удзельнічаў у этнаграфічнай экспедыцыі на поўнач Расіі, а ў 1896 г. атрымаў запрашэнне з Дэрпцкага ўніверсітэта (цяпер Тарту, Эстонія) заняць пасаду прыват-дацэнта. Але ў тым жа годзе Кандзінскі раптам змяніў сваё жыццё. Нагодай для гэтага паслужыла ўражанне ад карціны «Стог сена» Клода Манэ на Французскай індустрыяльнай і мастацкай выставе ў Маскве. Адмовіўшыся ад кафедры, ён з’ехаў у Германію вучыцца жывапісу. Кандзінскі пасяліўся ў Мюнхене, які на мяжы стагоддзяў быў прызнаным цэнтрам нямецкага мадэрну. Займаўся спачатку ў прыватнай школе жывапісу, а пазней у Мюнхенскай акадэміі майстэрства ў Франца фон Штука.
Знаходзячыся ў Германіі, Кандзінскі амаль кожны год наведваў Расію і экспанаваў свае працы на выставах Маскоўскага таварыства мастакоў, Новага грамадства мастакоў і інш. У часопісах «Свет мастацтва» і «Апалон» з’яўляліся яго артыкулы пра мастацтва Германіі, якое сыграла важкую ролю ў фарміраванні творчай асобы жывапісца. Адначасова Кандзінскага хвалявала і натхняла руская мастацкая традыцыя: абразы, старажытныя храмы, казачныя персанажы. Усе яны часта прысутнічаюць у яго працах, што кажа пра ўплыў на яго майстроў «Свету мастацтва».
Кандзінскі быў прыроджаным лідарам. Ужо з 1901 г., ледзь скончыўшы навучанне, ён узначаліў мастацкую суполку «Фаланга», удзельнічаў у яе выставах і працаваў у створанай пры ёй школе. У 1909 г, майстар арганізаваў «Новае мюнхенскае мастацкае аб’яднанне», а ў 1912 г. — групу «Сіні вершнік».
З Расіі — назаўжды Мастак пакінуў Расію назаўжды пасля таго, як быў пасланы ў камандзіроўку ў Берлін (1921). У Германіі выкладаў у «Баўхаўсе» (з 1922, у Веймары і Дэсаў), займаючыся галоўным чынам агульнай тэорыяй формаўтварэння; выказаў свой педагагічны досвед у кнізе «Кропка і лінія на плоскасці», выдадзенай на нямецкай мове ў 1926 годзе. Яго касмалагічныя фантазіі (графічная серыя «Малыя сусветы», 1922) знаходзяць у гэты перыяд больш рацыянальна-геаметрычны характар, збліжаючыся з прынцыпамі супрэматызму і канструктывізму, але захоўваючы сваю яскравую і рытмічную дэкаратыўнасць («У чорным квадраце», 1923; «Некалькі кругоў», 1926; абедзве карціны — у Музеі С. Гугенхайма, Нью-Ёрк). У 1924 майстар утварыў разам з Яўленскім, Л. Фейнінгерам і П. Клеэ аб’яднанне «Сіняя чацвёрка», уладкоўваючы з імі сумесныя выстаўкі. Выступіў як мастак сцэнічнай версіі сюіты М. П. Мусаргскага «Малюнак з выстаўкі ў тэатры Дэсаў» (1928).
Пасля закрыцця нацыстамі «Баўхаўса» (1932) пераехаў у Берлін, а ў 1933 — у Францыю, дзе жыў у Парыжы і яго прыгарадзе Нёі-сюр-Сен. Выпрабаваўшы значнае ўздзеянне сюррэалізму, усё часцей уводзіў у свае карціны — нароўні з ранейшымі геаметрычнымі структурамі і знакамі — аморфныя элементы, падобныя да нейкіх першасных арганізмаў, якія лётаюць у міжпланетнай пустэчы («Дамінантная крывая», 1936; «Блакітнае неба», 1940, Цэнтр Ж. Пампіду, Парыж; «Разнастайныя дзеянні», 1941, музей С. Гугенхайма, Нью-Ёрк). З пачаткам нямецкай акупацыі (1939) намерваўся эмігрыраваць у ЗША і правёў некалькі месяцаў у Пірэнеях, але ў выніку вярнуўся ў Парыж, дзе працягваў актыўна працаваць, у тым ліку над праектам камедыйнага фільма-балета, сумесна з кампазітарам Хартманам.
Прэмія Кандзінскага З 1946 па 1961 год па ініцыятыве ўдавы мастака ў Парыжы ўручалася прэмія Кандзінскага (у Расіі адроджана ў 2007 годзе, як штогадовая нацыянальная прэмія ў галіне сучаснага мастацтва).
Зборы
Найбольш вядомыя працы «Сіні вершнік», 1903, «Двое на кані», 1906, «Пярэстае жыццё», 1907, «Рок. Чырвоная сцяна », 1909, «Сіняя гара », 1909, «Дамы ў крыналінах », 1909, «Інтэр’ер (мая сталовая)», 1909, «Возера », 1910, «Імправізацыя № 7 », 1910, «Эцюд да „Кампазіцыя II“», 1910, «Без назвы (Першая абстрактная акварэль)», 1910, «Кампазіцыя IV», 1911, «Кампазіцыя V», 1911, «Імпрэсія III (Канцэрт)», 1911, «Карціна з чорнай аркай», 1912, «Карціна з белай аблямоўкай », 1913, «Маленькія радасці », 1913, «Кампазіцыя VI», 1913, «Кампазіцыя VII », 1913, «Імправізацыя. Патоп», 1913, «Фуга», 1914, «Масква. Чырвоная плошча », 1916, «Масква. Зубоўская плошча », каля 1916, «Смутнае», 1917, «Шэры авал », 1917, «Змярканне», 1917, «Белы авал », 1919, «Кампазіцыя VIII», 1923, «У чорным квадраце», 1923, «Жоўтае, чырвонае, сіняе», 1925, «Маленькая мара ў чырвоным», 1925, «Некалькі колаў», 1926, «Угару», 1929, «Далікатнае ўзыходжанне», 1934, «Дамінантная крывая », 1936, «Кампазіцыя IX», 1936, «Пярэсты ансамбль», 1938, «Кампазіцыя X», 1939, «Вакол круга», 1940, «Нябесна-блакітнае», 1940, «Розныя здарэнні», 1941, «Апошняя акварэль», 1944,
Літаратура Рэйнгарт Л. Абстракцыянізм, у кн.: Мадэрнізм. Аналіз і крытыка асноўных кірункаў, М., 1969, с. 101-11. Grohmann W. Wassily Kandinsky. Life and work, N. Y., 1958. Baedecker. Deutschland. Verlag Karl Baedeker. 2002. — ISBN 3-8297-1004-6 Schulz,Paul Otto.Ostbauern.Köln:DuMont, 1998 — ISBN 3-7701-4159-8
Спасылкі WASSILYKANDINSKY.RU — сайт аб Васілю Кандзінскім Кандзінскі Васіль Васільевіч. Біяграфія і творчасць мастака на Artonline.ru Васіль Кандзінскі. Карціны і біяграфія Art Gallery — Кандзінскі Васіль Кандзінскі ў бібліятэцы «Старатэль» Кандзінскі Гінеялагічнае дрэва сям’і Кандзінскіх Васіль Кандзінскі Сайт Ліст складання
Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Германіі Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі Катэгорыя:Мастакі рускага авангарда Катэгорыя:Мастакі-экспрэсіяністы Расіі Катэгорыя:Мастакі-абстракцыяністы Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта МДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Баўхаўса