Ю́заф Чахо́віч (; 15 сакавіка 1903, Люблін — , там жа) — польскі паэт.

Біяграфія і творчасць thumb|left|Юзаф Чаховіч, 1937

Нарадзіўся ў сям'і Паўла Чаховіча і Малгажаты Сулек. Вучыўся ў Любліне. У 1920 годзе ваяваў супраць бальшавікоў. У 1921 годзе скончыў школу і пачаў працаваць настаўнікам на Віленшчыне.

У 1924—1925 гадах выдаваў часопіс «Рэфлектар» (), у якім і дэбютаваў. У 1927 годзе выдаў першы зборнік, добра прыняты крытыкамі. Запойна чытаў кнігі, адным з першых у Польшчы перавёў вершы Томаса Эліята, фрагменты рамана Джойса «Уліс». Напачатку 30-х гадоў жыл у Любліне, працаваў у газетах. У 1933 перабраўся ў Варшаву, быў блізкі да літаратурнай групы Квадрыга. Пасля пачатку войны вярнуўся ў родны горад разам з супрацоўнікамі радыё. Загінуў пры бамбардзіроўцы Любліна гітлераўцамі. thumb|left|250px|Помнік Юзафу Чаховічу

Пахаваны на самых вядомых люблінскіх могілках, «Поруч вуліцы Ліповая». На месцы яго гібелі цяпер знаходзяцца плошча, названая ў яго гонар, і помнік. У горадзе адкрыты музей Чаховіча.

Паўплываў на лірыку польскіх «катастрафістаў» (Кшыштаф Бачынскі, Чэслаў Мілаш і інш.), быў высока ацэнены наступнымі пакаленнямі паэтаў.

Зборнікі

Kamień, 1927 Dzień jak co dzień. Wiersze z lat 1927, 1928, 1929, 1930 Ballada z tamtej strony, 1932 Stare kamienie, 1934 W błyskawicy. Poezje, 1934 Nic więcej, 1936 Czasu jutrzejszego. Dramat, 1939 Nuta człowiecza, 1939 Plan akcji, 1938

Літаратура Waśkiewicz A.K. Józef Czechowicz. Warszawa : «JOTA,» 1991 Święch J. Józef Czechowicz: od awangardy do nowoczesności. Lublin: Wydawn. Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2004 Милош Ч. Чехович, или О поэзии между войнами // Он же. Личные обязательства. Избранные эссе о литературе, религии и морали. М.: Дом интеллектуальной книги, 1999, с.312-321 Милош Ч. О Юзефе Чеховиче// Новая Польша, 2007, № 6

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1903 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 15 сакавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў Любліне Катэгорыя:Памерлі ў 1939 годзе Катэгорыя:Памерлі 9 верасня Катэгорыя:Памерлі ў Любліне Катэгорыя:Загінулыя пры бамбёжках у тыле падчас Другой сусветнай вайны