Яўген Якаўлевіч Голант (,  — , ) — расійскі педагог, прафесар (1938).

Біяграфія

У 1911 скончыў гісторыка-філалагічны і юрыдычны факультэты Пецярбургскага ўніверсітэта. З 1912 выкладаў у прыватнай гімназіі. У 1918—1928 вёў працу па ліквідацыі непісьменнасці; яго чытанка «Будзьма вучыцца» — адзін з асноўных дапаможнікаў для дарослых.

З 1921 на навукова-педагагічнай працы ў Ленінградзе, у Інстытуце пазашкольнай адукацыі (1921—1930), Інстытуце навуковай педагогікі (1925—1938), ЛДПІ імя А. І. Герцана (1928—1971).

Стварыў чытанкі і кнігі для чытання дарослых, у якіх спалучаюцца метад цэлых слоў і аналітыка-сінтэтычная праца. Падрыхтаваў курс лекцый па педагогіцы на педагагічным факультэце ЛДПІ імя А. І. Герцана, які вызначаўся цеснай сувяззю з філасофіяй і гісторыяй культуры. Прынцыпы навучання ставіў у залежнасць ад асабістага вытворча-побытавага і палітычнага досведу навучэнцаў. У працах па гісторыі педагогікі адмысловую ўвагу надаваў развіццю школьнай адукацыі ў краінах Еўропы і Амерыкі.

Творы Букварь крестьянина, П., 1922 На красных путях. Рабочая книга для начальных общеобразовательных школ на транспорте, ч. l, M193ие (у суаўтарстве) Школьная работа со взрослыми, М. — Л., 19312 История педагогики, М., 1940 (у суаўтарстве) Организация уч. работы в сов. школе, Л., 1957 Руководство школой, Л1957; 50 лет сов. школы, Л., 1967

Катэгорыя:Педагогі Расіі