Падзеі

1 студзеня: Японскі імператар Хірахіта адракаецца ад свайго боскага статусу. 3 студзеня: Пажар у Клубе НКДБ ў Мінску прывёў да гібелі людзей. 10 студзеня: Адкрылася першая сесія Генеральнай Асамблеі ААН. 20 студзеня: Прэзідэнт ЗША Гары С. Трумэн заснаваў Цэнтральную разведвальную групу, якая з часам рэарганізавалася ў ЦРУ. 29 студзеня: На Мінскім працэсе над нямецкімі ваеннымі злачынцамі абвешчаны прысуд. 21 лютага: Выйшаў першы нумар газеты «Die Zeit». 5 сакавіка: Уінстан Чэрчыль у сваёй прамове называе мяжу з Усходнім блокам «Жалезнай заслонай». 1 красавіка: У Ватэнштаце (Германія) выйшаў першы нумар часопіса «Шляхам жыцця», рэдактар Хведар Ільяшэвіч. 2 красавіка: Выйшаў першы нумар газеты «Die Welt». 9 красавіка: У Міхельсдорфе (Германія) заснавана Беларускае літаратурнае згуртаванне «Шыпшына». 17 красавіка: Французскія каланіяльныя войскі выведзены з тэрыторыі Сірыі. 3 мая: Пачаўся Такійскі працэс над японскімі ваеннымі злачынцамі. 25 мая: Іарданія абвешчана незалежнай дзяржавай. 29 мая: Заснаваны Мінскі трактарны завод. 22 ліпеня: Яўрэйскія тэрарысты здзейснілі тэракт у Іерусаліме, у выніку якога загінулі каля 100 чалавек. 3 жніўня: Заснаваная Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя ЗША. 1 кастрычніка: Завяршыўся Нюрнбергскі працэс над былымі кіраўнікамі гітлераўскай Германіі. 24 кастрычніка: Атрымана першая фатаграфія Зямлі з космасу. 2 лістапада: Адбылося Чаткальскае землетрасенне — адно з самых магутных у Цэнтральнай Азіі. 4 лістапада: Увайшоў у сілу Статут ЮНЕСКА. 19 снежня: Пачалася Індакітайская вайна. 25 снежня: У Маскве на эксперыментальным ўран-графітным рэактары здзейснена першая ў Савецкім Саюзе ланцуговая ядзерная рэакцыя.

Нарадзіліся 3 студзеня: Тадэвуш Кандрусевіч, каталіцкі архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі 9 лютага — Эдуард Зарыцкі, кампазітар, народны артыст Рэспублікі Беларусь (нар. 1946). 18 лютага: Надзея Артымовіч, беларуская паэтэса 21 лютага: Алан Рыкман, брытанскі акцёр 2 сакавіка: Георгій Шапавал, беларускі гісторык 30 красавіка: Карл XVI Густаў, кароль Швецыі 9 ліпеня: Уладзімір Някляеў, беларускі паэт, празаік, эсэіст 18 жніўня: Алесь Марціновіч, беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца. 31 жніўня: Міхаэль Сямёнавіч Лайтман, заснавальнік Міжнароднай Акадэміі кабалы 6 верасня::Бэні Андэрсан, шведскі кампазітар, музычны прадзюсар, аранжыроўшчык і спявак. Адзін з заснавальнікаў квартэта ABBA 19 снежня: Жан-Крыстоф Мітэран, саветнік прэзідэнта Францыі па афрыканскіх справах, бізнесмен, журналіст, сын былога французскага прэзідэнта Франсуа Мітэрана.

Памерлі 2 студзеня: Фабіян Абрантовіч, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч. 5 жніўня: Вільгельм Маркс, рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі. 25 снежня: Анры Ле Факанье, французскі мастак.