Леані́д Іса́акавіч Мандэльшта́м (4 мая (22 красавіка) 1879, Магілёў — , ) — савецкі фізік, акадэмік АН СССР (з 1929).

Біяграфія У 1902 годзе скончыў Страсбургскі ўніверсітэт, дзе працаваў (з 1913 года прафесар).

У 1918—1922 гадах у Адэскім політэхнічным інстытуце, з 1934 года ў Маскоўскім універсітэце, адначасова з 1934 года ў Фізічным інстытуце АН СССР.

Навуковыя працы па оптыцы, радыёфізіцы, квантавай механіцы, гісторыі і метадалогіі фізікі. Разам з адкрыў камбінацыйнае рассеянне святла на крышталях (1928). Сумесна з М. Дз. Папалексі стварыў тэорыю нелінейных ваганняў, распрацаваў метад параметрычнага ўзбуджэння электрычных ваганняў і прапанаваў радыёінтэрферэнцыйны метад даследавання распаўсюджвання радыёхваль і дакладнага вымярэння адлегласцей, што знайшло выкарыстанне ў геадэзіі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў і лекцыйных курсаў па фізіцы.

У 1931 годзе Л. І. Мандэльштаму прысуджана Ленінская прэмія. У 1942 годзе — Сталінская прэмія.

Літаратура Мандэльштам Леанід Ісаакавіч // Бел. энцыкл. У 18 т. Т. 10. Малайзія-Мугаджары. — Мн., 2000. — С.77.

Катэгорыя:Фізікі Расіі Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Лаўрэаты Ленінскай прэміі Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі Катэгорыя:Выкладчыкі МДУ Катэгорыя:Людзі, у гонар якіх названы кратар на Месяцы