Стэфан Жаромскі, таксама сустракаецца Жэромскі (; , Страўчын, Радамская губерня, Царства Польскае, Расійская імперыя — , Варшава, Польская Рэспубліка) — польскі пісьменнік і публіцыст, «сумленне польскай літаратуры».
Біяграфія Працаваў хатнім настаўнікам, у 1892—1904 гадах — бібліятэкарам у Польскім музеі ў Раперсвілі і ў бібліятэцы Замойскіх у Варшаве. У 1909—1912 гадах — у эміграцыі ў Парыжы. Выказваўся супраць дыскрымінацыі і ўціску беларусаў у Заходняй Беларусі ў міжваенныя гадыКалачынскі Ю. Якія былі мэты польскага змагання з беларускім нацыянальным рухам у Заходняй Беларусі? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, Зм. Санько. — Мн.: Рэдакцыя газеты «Звязда», 1993. С. 68..
Творчасць Ужо для першых яго твораў характэрна сацыяльная скіраванасць, зварот да тэмы нацыянальна-вызваленчага руху (зборнікі «Апавяданні», «Раздзяўбуць нас крумкачы», абодва 1895). У цэнтры аўтабіяграфічнага рамана «Сізіфава праца» (1897) пратэст супраць прымусовай русіфікацыі польскай школы. Раман «Бяздомныя» (т. 1—2, 1900) прысвечаны тэме духоўных пошукаў польскай інтэлігенцыі. Ідэя барацьбы за незалежнасць і трагічны лёс адданых ёй барацьбітоў аб’ядноўвае раманы «Попел» (т. 1—4, 1904), «Прыгажосць жыцця» (1912), «Верная рака» (1912, пра паўстанне 1863) і трылогію «Барацьба з сатаной» (1916—19). Аўтар драм «Ружа» (1909) і «Сулкоўскі» (1910), раманаў «Гісторыя граху» (т. 1—2, 1908), «Прадвесне» (1925).
Творы Doktor Piotr Duma o hetmanie Dzieje grzechu Echa leśne Firlykowe Wzgórze Ludzie bezdomni Na probostwie w Wyszkowie O żołnierzu tułaczu Popioły Przedwiośnie Puszcza Jodłowa Rozdzióbią nas kruki, wrony Róża Sen o szpadzie Siłaczka Sułkowski Syzyfowe prace Уцякла мая перапёлачка Uroda życia Walka z szatanem Wiatr od morza Wierna rzeka Zapomnienie Zmierzch
Беларускія пераклады На беларускую мову творы С. Жаромскага перакладалі М. Дубянецкі (зборнік «Верная рака», 1985), А. Сёмуха, Л. Баршчэўскі і інш. Верная рака / пер. М. Дубянецкі // Прайдзісвет № 4; Табу / пер. А. Сёмуха // ARCHE № 11 (62), 2007. Раздзяўбуць нас крумкачы, вароны… / пер. Л. Баршчэўскі // Літаратурная Беларусь. № 2 (186). 2022.
Фільмы па творах 1999 — тэлесерыял Пракляты ўтульны дом (Беларусь) паводле аповесці «Верная рака».
Літаратура Хмяльніцкі М. Жаромскі // БелЭн у 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі