Альбер дэ Дыён () ( — ) — граф, французскі канструктар, адзін з піянераў французскага аўтамабілебудавання.

У пачатку 1882 года, разам з механікам Жоржам Бутонам і інжынерам Шарлем-Арманам Трэпарду, заснаваў кампанію па вытворчасці паравых аўтамабіляў пад назвай «Дэ Дыён-Бутон і Трэпарду» (De Dion-Bouton et Trepardoux).

У 1884 годзе быў пабудаваны яго першы двухмесны паравы аўтамабіль. На сваім паравым аўто Альбер дэ Дыён выйграў Гран-Пры 1894 у аўтапрабегу Парыж-Руансо.

Акрамя прадпрымальніцкай дзейнасці вёў і вялікую грамадскую працу. Па яго ініцыятыве ў Францыі ў 1895 годзе быў створаны аўтамабільны клуб. Толькі за першыя 8 гадоў існавання клуба ён правёў 34 спаборніцтвы. Адной з іх была першая міжнародная гонка Парыж-Амстэрдам-Парыж у 1898 годзе.

Гл. таксама La Marquise

Катэгорыя:Канструктары аўтамабіляў