Палыкавіцкая крыніца — крыніца, якая знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці на паўднёвым захадзе вёскі Палыкавічы. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Побач з крыніцай знаходзіцца капліца Святой Параскевы і купальняПалыкавіцкая крыніца.
Гісторыя
Крыніца вядома з 1552 годаВадохрышча ў Магілёве, на Палыкавіцкай крыніцы.
Згадана расійскім акадэмікам у 1802 годзе: «…знаходзіцца мінеральная крыніца з вялікім утрыманнем у яе вадзе вуглекіслаты. Таксама там знаходзіцца капліца»Праект «Палыкавіцкая крыніца» В. М. Севергин. Записки путешествия по западным провинциям российского государства.
Каля крыніцы быў пабудаваны каменны грот з калодзежам, абітым ацынакаванымі лістамі. 3 крыніцы па трубах вада падавалася ў вялікі басейн (змяшчаў аж 100 вёдзер). Лекавая моц крыніцы была настолькі шырока вядомай, што да яе прыязджалі нават здалёк.
У 1859 годзе ўпершыню быў зроблены хімічны аналіз палыкавіцкай вады, які пацвердзіў яе лекавыя ўласцівасці.
У 1983 годзе крыніца была аб’яўлена помнікам прыродыРашэнне № 8/2 ад 28 красавіка 1983 г. Дзяржаўнага камітэта БССР па ахове прыроды.
Геаграфія і гідралогія
Крыніца знаходзіцца на дне глыбокага яру, парослага лесам. Яна з’яўляецца вытокам невялікага ручая, які ўпадае ў Дняпро за 150 м ад крыніцы. Расход вады складае больш за 100 м³ у суткіАсабліва аховаемыя прыродныя тэрыторыі Магілёўскай вобласці / Пад. рэд. Д. Г. Груммо, Л. М. Шадракова, В. Я. Шуцько, Ч. А. Раманоускага . — Магілёўскі абласны камітэт рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, 1999. — С. 114..
Хімічны склад вады
Вада гідракарбанатная, кальцыевая, канцэнтрацыя фтору адносна высокая — 0,49 мг/л. PH вады — каля 7,5.
Літаратура В. М. Севергин. Записки путешествия по западным провинциям российского государства Асабліва аховаемыя прыродныя тэрыторыі Магілёўскай вобласці / Пад. рэд. Д. Г. Груммо, Л. М. Шадракова, В. Я. Шуцько, Ч. А. Раманоускага. — Магілёўскі абласны камітэт рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, 1999. — С. 114.
Спасылкі Праект «Палыкавіцкая крыніца» Святой источник — Полыковичская криница Фатаграфіі крыніцы
Катэгорыя:Крыніцы Беларусі Катэгорыя:Магілёўскі раён Катэгорыя:Гідралагічныя помнікі прыроды Беларусі Катэгорыя:Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Палыкавічы (Магілёўскі раён)