Эдгар Аляхновіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Дынама». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2013—2014).

Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, па заканчэнні якой, аднак, Эдгара адмовіліся браць у дубль мясцовага «Дынама». Таму ён паступіў у ВНУ на праграміста. Але праз некаторы час ўсё ж такі далучыўся да дубля брэсцкага клуба. У 2007 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе, а на наступны год стаў трывалым іграком асновы «Дынама».

У снежні 2009 года стаў іграком барысаўскага БАТЭ. У складзе БАТЭ стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але нярэдка далучаўся да атак сваёй каманды, забіў даволі шмат галоў прыгожымі ударамі здалёк.

У сезоне 2013 Эдгар, які да таго гуляў выключна паўабаронцу, стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі правага абаронцы. У выніку амаль увесь сезон правёў на гэтай пазіцыі, толькі зрэдку выступаючы ў апорнай зоне. У ліпені 2013 года падоўжыў кантракт з БАТЭ да 2016 годаФутбол. Эдгар Олехнович продлил контракт с БАТЭ до 2016 года.

У сезоне 2014, пасля вяртання ў каманду Анры Хагуша, страціў месца правага абаронцы. У пачатку сезона звычайна толькі выхадзіў на замену, але ўлетку стаў з’яўляцца ў стартавым складзе ў апорнай зоне. З верасня, аднак, зноў стаў толькі выхадзіць на замену. У канцы сезона 2014 вярнуўся на пазіцыю правага абаронцы.

У сезоне 2015 страціў месца ў асноўным складзе, стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з барысаўчанаміБАТЭ продлил контракт с Олехновичем. У чэмпіянаце 2016 правёў усяго 5 матчаў за асноўную каманду, пасля чаго быў пераведзены ў дубль.

У студзені 2017 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»БАТЭ объявил о переходе Олехновича в "Шахтер". У складзе салігарчан замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 года з’явілася інфармацыя, што Аляхновіч можа пакінуць «Шахцёр», пазней футбаліст не трапіў на замежны збор камандыЯнуш и Олехнович не полетели на сбор «Шахтера» на Кипре. У лютым 2018 года на правах арэнды стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»"Торпедо-БелАЗ" арендовало у "Шахтера" Олехновича, дзе быў іграком асновы. У снежні 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»Карпович, Салугин, Олехнович и Плотников покинули "Торпедо-БелАЗ", але неўзабаве пакінуў салігорскі клуб па заканчэнні кантракта"Шахтер" расстался с Лаптевым, Шимуновичем, Янушкевичем и еще четырьмя футболистами.

У студзені 2019 года стаў іграком мінскага «Дынама»Олехнович подписал контракт с минским "Динамо". У сезоне 2019 шмат прапусціў з-за траўмы, пазней вярнуўся на поле і стаў трывалым іграком асновы, а таксама капітанам каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»Пятеро футболистов покинули минское "Динамо".

Са студзеня 2021 года трэніраваўся з брэсцкім «Дынама» і ў лютым падпісаў з ім кантрактЭдгар Олехнович стал игроком брестского "Динамо". Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў яе капітанам. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з клубамОлехнович продлил контракт с брестским "Динамо". У снежні 2022 года падпісаў новы кантракт з «Дынама» да канца 2024 года.

Міжнародная кар’ера 21 сакавіка 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Іарданіі.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (7): 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2010, 2015 Уладальнік Суперкубка Беларусі (6): 2010, 2011, 2013, 2014, 2015, 2016

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск