Селе́на Мары́ Го́мес (Selena Gomez an IMDb; ) — амерыканская актрыса кіно і агучвання, камедыянтка, спявачка, аўтар песень, ударніца. У кіно праславілася з роляй Алекс Русо з тэлесерыяла «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс» (2007), за якую атрымала такія прэміі як «Kids' Choice Awards» (2009, 2010) і «ALMA Award» (2009).
З 2009 года — вакалістка паспяховай поп-рок групы «Selena Gomez & the Scene».
Вядомая сваёй дабрачыннай дзейнасцю. Яна з’яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЕФ, стаўшы ў 2009 годзе самым юным членам фонду за ўсю яго гісторыю. Часопіс People назваў Селену Гомес чалавекам года 2020people.com.
Біяграфія Селена Мары Гомес нарадзілася 22 ліпеня 1992 года ў (штат Тэхас, ЗША) у сям’і Мэндзі Карнет і Рыкарда Гомеса. Бацька Селены — лацінаамерыканец, а маці мае італа-англійскае паходжаннеSelena Gomez and Jake T. Austin on being latin . Сваё імя Гомес атрымала ў гонар папулярнай у тыя гады спявачкі Селены. Калі ёй было 5 гадоў, бацькі развяліся. Маці, тэатральная актрыса, адна выхоўвала дачку і натхніла яе сваім прыкладам на выбар артыстычнай дзейнасці. У 2006 годзе яе маці Мэндзі выйшла замуж за Браяна Ціфі. У маі 2010 года Селена атрымала дыплом пра скончаную дома сярэднюю адукацыю Selena Gomez Graduates High School — On Screen & Off | Access Hollywood — Celebrity News, Photos & Videos. Access Hollywood (2010-05-12). Retrieved on 2010-11-17..
Кар’ера Гомес вядомая па фільмах і серыялам «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс», «Яшчэ адна гісторыя пра Папялушку», «Праграма абароны прынцэс», «Хана Мантана», «Дзеці шпіёнаў 3: Гульня скончана» і па іншых.
У 2009 годзе выйшаў поўнаметражны фільм па серыяле «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс» пад назвай «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс у кіно».
Да свайго ўдзелу ў дыснэеўскіх фільмах яна сыграла адну з дзіцячых роляў у дзіцячым тэлевізійным шоу «Барні і сябры». Там яна здымалася са сваёй даўняй сяброўкай — Дэмі Лавата.
У 2008 годзе яна падпісала кантракт са студыяй Hollywood Records і ўнесла свой музычны ўклад у мультфільм «Феі», фільмы «Яшчэ адна гісторыя пра Папялушку», «Праграма абароны прынцэс» і серыял «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс». Разам са сваёй групай «Selena Gomez & the Scene» выпусціла свой дэбютны альбом «Kiss & Tell», які выйшаў у ЗША у верасні 2009 года.
Адна з яе песень «One and the same» патрапіла ў альбом «Pop it, rock it», куды ўвайшлі песні Майлі Сайрус, Эмілі Осмент, саўндтрэкі і іншыя песні.
У 2010 годзе Селена сыграла галоўныя ролі ў фільмах «Рамона і Бізус» і «Монтэ-Карла».
Таксама ў 2010 годзе агучыла прынцэсу Селенію ў фільме Люка Бесона «Артур і вайна двух светаў».
Была запрошанай зоркай у серыял «Дайце Сані шанец» на 13-ю серыю 1 сезону.
Грамадская дзейнасць Ажыццяўляе дабрачынную дзейнасць у падтрымаю фонду ЮНІСЕФ, стаўшы ў 2009 годзе самым юным членам фонду за ўсю яго гісторыю. Выступала ў якасці абаронцы псіхічнага здароўя, расавай роўнасці і бодзіпазітыву. Актыўна падтрымлівала рух Black Lives Matter («Жыццё чарнаскурых мае значэнне») і адкрыта апавядала пра сваю барацьбу з дэпрэсіяй і трывожнасцю. Акрамя таго, Селена Гомес у 2020 годзе выказвалася аб палітычнай сітуацыі ў ЗША і ўпершыню прагаласавала на выбарах прэзідэнтаnn.by.
Асабістае жыццё У 12 гадоў, у адпаведнасці з распаўсюджанай у Штатах традыцыяй Селена надзела «кольца бязгрэшнасці», што азначае, што яна дала абяцанне захоўваць нявіннасць да вяселля; па паведамленнях на вясну 2011 года, Гомес зняла кольцаСелене Гомес надакучыў Джасцін Бібер .
Гомес распавядае пра сваю вялікую любоў да жывёл, у яе доме жывуць 5 сабак.
У студзені 2011 года Гомес пачала атрымліваць пагрозы пра забойства праз Twitter ад прыхільніц Джасціна Бібера, пасля таго, як тыя ўбачылі фатаграфіі, дзе Селена і Джасцін цалуюцца.
10 чэрвеня 2011 года Селена была экстрана шпіталявана са млоснасцю і жудаснымі галаўнымі болямі пасля ўдзелу ў шоу «The Tonight Show»Селена Гомес цяжарная? . 13 чэрвеня 2011 года было паведамлена, што прычынай хваробы Гомес сталі фізічнае знясіленне і харчовае атручваннеSelena Gomez «In and Out» of Hospital Over the Weekend, but «Feeling Stronger».
Дыскаграфія Альбомы гурта Selena Gomez & the Scene studio albums
Kiss & Tell (2009) A Year Without Rain (2010) When the Sun Goes Down (2011)
Сольныя студыйныя альбомы
Stars Dance (2013) Revival (2015) Rare (2020)
Сумесныя студыйныя альбомы
I Said I Love You First (з Benny Blanco) (2025)
Узнагароды і намінацыі Узнагароды і намінацыі Узнагарода Год Катэгорыя Фільм ВынікALMA2008Найлепшая актрыса камедыйнага тэлесерыялаЧараўнікі з Вэйверлі Плэйс2009Тэлевізійная актрыса — камедыяЧараўнікі з Вэйверлі ПлэйсNAACP Image Award2009Найлепшая актрыса моладзевай/дзіцячай праграмыЧараўнікі з Вэйверлі Плэйс2010Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс2011Чараўнікі з Вэйверлі ПлэйсImagen Foundation Awards2008Найлепшая актрыса — ТэлебачаннеЧараўнікі з Вэйверлі Плэйс2009Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс2010Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс у кіноKids' Choice Awards2009Любімая тэлеактрысаЧараўнікі з Вэйверлі Плэйс2010Чараўнікі з Вэйверлі ПлэйсTeen Choice Awards2009Выбар тэлезорак лета: АктрысыПраграма абароны прынцэс2010Выбар кіназорак лета: АктрысыРамона і БізусМалады акцёр2008Найлепшая маладая актрыса ў акцёрскім саставе серыялаЧараўнікі з Вэйверлі Плэйс2009Найлепшая актрыса тэлестужкі, серыяла ці праграмы — Маладая актрыса ў галоўнай роліЯшчэ адна гісторыя пра Папялушку2010Найлепшая актрыса тэлестужкі, серыяла ці праграмы — Маладая актрыса ў галоўнай ці другараднай роліПраграма абароны прынцэс
Зноскі
Спасылкі
Официальный сайт Selena Gomez на Facebook
Selena Gomez на YouTube
Selena Gomez на People Magazine Музычны чарт — Селена Гомес Selena Gomez на TV Guide
Катэгорыя:Дзеці-акцёры ЗША Катэгорыя:Акцёры тэлебачання ЗША Катэгорыя:Акцёры агучвання ЗША Катэгорыя:Комікі ЗША Катэгорыя:Поп-музыканты ЗША Катэгорыя:Рок-музыканты ЗША Катэгорыя:Жаночы вакал у рок-музыцы Катэгорыя:Ударнікі ЗША Катэгорыя:Паслы добрай волі ЮНІСЕФ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тэхасе