Кірк Ду́глас (, сапраўднае Ісэр Даніеловіч; 9 снежня 1916, Амстэрдам, Нью-Ёрк, ЗША — 5 лютага 2020) — амерыканскі кінаакцёр і прадзюсар. Амерыканскі Інстытут Кіно прызнаў яго адным з лепшых кінаакцёраў усіх часоў.
Кар’ера Сын Гершэля Даніловіча і Брыны Занглель, гомельскіх яўрэяў, якія ў 1908 годзе эмігравалі ў ЗША. Прафесійна займаўся барацьбой ва Універсітэце Святога Лаўрэнція. Неўзабаве атрымаў адукацыю ў Амерыканскай Акадэміі Драматычнага Мастацтва ў Нью-Ёрку. У 1941—1945 служыў на Флоце. Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны працаваў у рэкламнай сферы, у тэатры і на радыё. У 1946 годзе з дапамогай актрысы Лорэн Бекал, сваёй аднакласніцы па Акадэміі Драматычнага Мастацтва, быў упершыню запрошаны ў кіно.
За сваю акцёрскую кар’еру Кірк Дуглас тройчы намінаваўся на «Оскар» (за свае ролі ў фільмах «Чэмпіён», «Злодзей і прыгажуня» і «Прага жыцця»), аднак саму ўзнагароду атрымаў толькі ў 1996 за 50-гадовую працу ў кіно. За свой унёсак у кінаіндустрыю атрымаў шэраг узнагародаў, у тым ліку ў 1984 атрымаў зорку на Галівудскай Алеі Славы, а ў кастрычніку 2004 у гонар яго быў названы праспект у горадзе Палм-Спрынгз, штат Каліфорнія.
Займаецца гуманітарнай дапамогай, за што атрымаў Прэзідэнцкі Медаль за Свабоду ў 1981, Ордэн Французскага Легіёна ў 1985 і Нацыянальны Медаль за дасягненні ў галіне мастацтва ў 2005. Пэўны час быў паслом добрай волі ў Дэпартаменце ЗША.
У 1996 годзе Кірк Дуглас перанёс інфаркт і на пэўны час страціў магчымасць размаўляць.
Асабістае жыццё Дуглас жанаты двойчы. Першы раз — з Даянай Дыл (ажаніліся 2 лістапада 1943, развяліся ў 1951), ад якой мае двух сыноў — акцёра Майкла Дугласа (нарадзіўся 5 верасня 1944) і прадзюсара Джоэля Дугласа (нарадзіўся 23 студзеня 1947). Другая яго жонка — Энн Буйдэнс (ажаніліся 29 мая 1954), іх дзеці — прадзюсар Пітэр Вінсент Дуглас (нарадзіўся 23 лістапада 1955) і акцёр Эрык Дуглас (чэрвень 1958—6 ліпеня 2004). Мае пяцёх унукаў.
Фільмаграфія Дзіўнае каханне Марты Іверс (1946) у ролі Уолтэра О’Ніла Па-за мінулым (1947) у ролі Уіта Стэрлінга Смутак стаў Электрай (1947) у ролі Пітэра Найлза Я іду адзін (1948) у ролі Нола «Піжона» Цёрнера Сцены Джэрыкі (1948) у ролі Такера Уэджа Мая любая сакратарка (1949) у ролі Оўэна Уотэрберы Ліст да трох жонак (1949) Чэмпіён (1949) у ролі Майкла «Камара» Келі Юнак з рогам (1950) у ролі Рыка Марціна Шкляная клетка (1950) у ролі Джыма О’Конара На мяжы жыцця і смерці (1951) у ролі шэрыфа Лена Мерыка Ас у даліне (1951) у ролі Чарльза «Кураня» Тэтума Дэтэктыўная гісторыя (1951) у ролі дэтэктыва Джэймса «Джыма» Маклаўда Вялікія дрэвы (1952) у ролі Джыма Фелана Высокае неба (1952) у ролі Джыма Дыкінса Злодзей і прыгажуня (1952) у ролі Джонатана Шыльдза Гісторыя трох каханняў (1953) у ролі П’ера Нарваля Фокуснік (1953) у ролі Ганса Мюллера Каханне (1953) 20 000 лье пад вадой (1954) у ролі Неда Ленда Гоншчыкі (1955) Уліс (1955) у ролі Уліса (Адысея) Чалавек без зоркі (1955) у ролі Дэмпсі Рэя Індыйскі змагар (1955) у ролі Джоні Хокса Ван Гог: цемра ў святле (1956) Прага жыцця (1956) у ролі Вінцэнта ван Гога Абсалютна Сакрэтна (1957) у ролі генерала Мелвіла Гудвіна Перастрэлка ў О. К. Корала (1957) у ролі «Дока» Халідэя Сцяжыны Славы (1957) (адначасова і прадзюсар), у ролі палкоўніка Дакса Вікінгі (1958) у ролі Эйнара Апошні Цягнік з Хан Гілю (1959) у ролі шэрыфа Мэта Моргана Д’яблавы правілы (1959) у ролі Дыка Даджэна Калі сустрэнемся, мы незнаёмыя (1960) у ролі Леры Коў Спартак (1960) (таксама і прадзюсар) у ролі Спартака Горад без літасці (1961) у ролі мэра Стыва Гарэта Апошні заход Сонца (1961) у ролі Брэндана О’Мэйлі Апошні Каўбой (1962) у ролі Джэка Борнса Два тыдні ў іншым горадзе (1962) у ролі Джэка Эндруса Крук (1963) у ролі сяржанта П.Дж. Брыскоў Спіс Адрыяна Месенджэра (1963) у ролі Джорджа Броэма, ксяндза Этлі, Пэна Пітыяна, Артура Гендэрсана Па каханні ці па разліку (1963) у ролі Дэка Джэнтры Сем майскіх дзён (1964) у ролі палкоўніка Марціна «Мурына» Кейсы Шкодным шляхам (1965) Героі Тэлемарку (1965) у ролі доктара Рольфа Педэрсана У цені волата (1966) Ці гарыць Парыж? (1966) у ролі генерала Джорджа С. Петана Малодшага Шлях на Захад (1967) у ролі сенатара Уільяма Тэдлака Бронецягнік (1967) у ролі Ломакса Аднойчы за рулём (1968) (дакументальны) Роўэн і Марты ў кіно (1968) Выдатны спосаб памерці (1968) Братэрства (1968) (таксама прадзюсар) у ролі Фрэнка Джынеты Пагадненне (1969) Жыў сабе лайдак (1970) у ролі Пэрыса Пітмана Малодшага Злавіць шпіка (1971) Святло на краі свету (1971) (таксама прадзюсар) Перастрэлка (1971) Чалавек варты павагі (1972) у ролі Стыва Уолеса Дотык Майстра (1972) Доктар Джэкіл і Спадар Гайд (1972) Нягоднік (1973) (таксама рэжысёр) у ролі Пэга Аддзел (1975) у ролі Гаварда Найтынгейла (таксама рэжысёр і прадзюсар) Без абавязкаў (1975) у ролі Майка Уэйна Бітва пры Энтэбэ (1976) у ролі Гершэля Вільнофскага Халакост 2000 (1977) у ролі Роберта Кейна Фурыя (1978) у ролі Пітэра Злыдзень (1979) у ролі Джэка Кактуса Сатурн-3 (1980) у ролі Эдама Хатняе Відэа (1980) у ролі доктара Татла Зваротны адлік (1980) у ролі капітана Мэцью Елянда Чалавек з-над Снежнай Ракі (1982) у ролі Гарысана/Спора Уцёкі Эды Мэкана (1983) у ролі Карла Марзака Агонь! (1984) у ролі Гары Амас (1985) у ролі Амаса Лешэра Крутыя хлопцы (1986) у ролі Арчы Лонга Хто сее вецер… (1986) у ролі Мэцью Гарысана Брэды Квіні (мінісерыял) у ролі Дэвіда Коніга Оскар (1991) у ролі Правоўна Вераз (1991) Мужчынскія казкі (1991) у ролі генерала Таямніца (1992) у ролі Майка Данмора Стагоддзе кіно (1994) (дакументальны) Сквапнасць (1994) у ролі Джо МакТыгі Брыліянты (1999) у ролі Гары Агенскага Усялякае ў сям’і (2003) у ролі Мічэла Громберга Ілюзія (2004) у ролі Донала Бэйнса
Бібліяграфія Мудрасць старэйшых (1986) Сын стар’ёўшчыка (1988) Танцы з д’яблам (1991) Падарунак (1992) Апошняе танга ў Брукліне (1994) Пабітае люстэрка (1997) Юныя героі Бібліі (1999) Узлязанне на гару: Мой пошук сэнсу (2000) Рабіны: Агляд 100 найбольш уплывовых рабінаў XXІ стагоддзя (2002) Утрыманне шчасця (2003) Сустрэньма гэта (2007)
Зноскі
Спасылкі
Архіў Керка Дугласа, 1945—1978 (на англійскай мове)
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сезар» Катэгорыя:Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША за ўклад у кінематограф Катэгорыя:Акцёрскія дынастыі Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары