Жулі Дэпардзьё (; ) — французская кінаактрыса, дачка знакамітага акцёра Жэрара Дэпардзьё.

Біяграфія Жулі Дэпардзье нарадзілася ў сям’і акцёраў Жэрара і Элізабэт Дэпардзьё 18 чэрвеня 1973 г. Перад тым як канчаткова выбраць для сябе акцёрскую сцяжыну, Жулі Дэпардзье спачатку вывучала філасофію. У 1994 годзе Жулі знялася ў маленькай ролі разам са сваім знакамітым бацькам у карціне «Палкоўнік Шабер» («Le colonel Chabert»), а затым у Жазе Даян у фільме «Машына» («La machine»). Сустрэча з рэжысёрам была для Жулі лёсавызначальнай, і актрыса знялася ў Даян яшчэ ў некалькіх тэлевізійных карцінах, сярод якіх — знакамітая тэлеверсія «Графа Монтэ-Крыста» («Comte de Monte-Christo») з Жэрарам Дэпардзьё.

У тым жа 1998 годзе адбыўся дэбют Жулі Дэпардзьё на вялікім экране ў фільме «Паўночны экзамен» («L’examen de minuit»). Гэта была складаная праца ў псіхалагічным матэрыяле, пасля якой на таленавітую актрысу пасыпаліся прапановы рэжысёраў. У 1998 годзе яна запісала музычны дыск «Adieu Camille» разам з папулярным французскім спеваком Маркам Лавуанам.

Пасля першага гучнага поспеху на вялікім экране Жулі знялася ў фільме «Кахай мяне» («Love me») з Джоні Халідэем і Сандрын Кімберлі. З 2000 па 2005 яна шмат працавала ў тэлепраектах, і зноў сустрэлася са сваёй хроснай маці ў кіно — Жазе Даян, якая зняла Дэпардзьё разам з братам Гіёмам у фільме «Заід, мелодыя помсты» ("Zaïde, un petit air de vengeance ") у 2001 годзе.

У 2002 Жулі знялася ў фільме «Малая Лілі» разам з Людзівін Санье (Ludivine Sagnier) і атрымала сваю першую галоўную французскую кінаўзнагароду — «Сезар» за лепшую жаночую ролю другога плана.

Фільмаграфія Жанчыны-агенты (2008)

Спасылкі

Жулі Дэпардзьё на сайце «Французскія актрысы» Не гаварыць пра вайну, не бачыць зданяў. Пра фільм «Сямейная таямніца».

Катэгорыя:Актрысы Францыі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сезар»