Целяха́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — Целяханы. Апроч гарадскога пасёлка Целяханы на тэрыторыі сельсавета знаходзяцца аграгарадок Горталь і вёскі Бабровічы, Вулька Целяханская, Выганашчы, Глінішча, Краглевічы і Соміна.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці. 17 лістапада 1948 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бабровіцкага сельсавета, 16 ліпеня 1954 года — скасаванага Краглевіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 6 снежня 1956 года сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты (вёскі Вулька-Целяханская і Краглевічы) перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Целяханскага пассаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Целяханы Целяханскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскі пасёлак ад 6 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12..

З 1956 па 2013 год існаваў Целяханскі пасялковы савет. 16 сакавіка 1987 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Гортальскага сельсавета з вёскамі Вулька, Горталь і СомінаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 студзеня, 16 лютага, 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 26 чэрвеня 2013 года Целяханскі пассавет пераўтвораны ў сельсавет і ўзбуйнены праз далучэнне Выганашчанскага сельсавета з вёскамі Бабровічы і ВыганашчыРешение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 288 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области .

Насельніцтва Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў, без Целяханаў) — 2343 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 98,5 % — беларусы, 0,8 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года 98 населеных пунктаў) — 6227 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1956 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Целяханскага раёна