Андрэ Мажыно (; 17 лютага 1877, Парыж — 7 студзеня 1932, там жа) — французскі палітычны і ваенны дзеяч.
Біяграфія У 1897 годзе стаў доктарам юрыспрудэнцыі. У 1910 годзе быў абраны дэпутатам Нацыянальнага Сходу Францыі. Калі пачалася Першая сусветная вайна пайшоў на ваенную службу і быў пасланы ў Латарынгію. У верасні 1914 года атрымаў званне сяржанта за стрыманасць і адвагу. У лістападзе 1914 года быў паранены пад Вердэнам і ўзнагароджаны Ваеннай Медалём, вышэйшай ваеннай узнагародай Францыі. 12 сакавіка 1919 года ўзнагароджаны за ваенныя заслугі ордэнам Ганаровага легіёна.
Пасля вайны вярнуўся ў парламент. У 1922 годзе быў быў прызначаны ваенным міністрам ва ўрадзе Р. Пуанкарэ. Быў ініцыятарам стварэння лініі узброеных умацаванняў на мяжы з Германіяй («Лінія Мажыно»). Будаўніцтва гэтай лініі вялося ў 1929—1934 гадах. Кошт гэтага будаўніцтва склаў каля 1 млрд долараў.
Катэгорыя:Кіраўнікі ваеннага ведамства Францыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Міністры калоній Францыі Катэгорыя:Ваенныя Францыі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Францыя) Катэгорыя:Памерлі ад тыфу