Генрых Мараплавец (; 4 сакавіка 1394, Порту — 13 лістапада 1460, Сагрэш) — партугальскі інфант, сын караля Жуана I, арганізатар шматлікіх партугальскіх марскіх экспедыцый на поўдзень уздоўж заходнеафрыканскага ўзбярэжжа. Генрых удзельнічаў у захопе Сеуты (1415 год) (гл. Бітва пры Сеуце), якая стала фарпостам партугальскай экспансіі ў Афрыцы. З 1418 года Генрых пасяліўся на поўдні Партугаліі ля горада Лагуша і заснаваў там абсерваторыю. У горадзе Сагрыш ім была заснавана навігацыйная школа, дзе выкладалі лепшыя матэматыкі і картографы.
Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.5, Мн., 1997, С.160
Катэгорыя:Постаці Партугаліі Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Сярэдневякоўя Катэгорыя:Гісторыя Партугаліі