Падзеі thumb|150px|right|Сімвал паўстання 10 студзеня: У 6 гадзін раніцы ў Лондане пачало працаваць першае ў свеце метро. 22 студзеня: Пачатак паўстання 1863-1864 гадоў супраць расійскіх уладаў. 8 лютага: Міністр замежных спраў Расіі і генерал-ад’ютант караля Прусіі падпісалі канвенцыю аб узаемадапамозе ў барацьбе супраць паўстанцаў у Польшчы, Літве і Беларусі. 24 лютага: Заснаваны Ісландскі нацыянальны музей. 3 сакавіка: Заснавана Нацыянальная акадэмія навук ЗША 22 мая: Скончыўся Кадышскі бой паміж паўстанцкімі атрадамі Аўгустоўскага павета і расійскімі ўрадавымі войскамі. 23 мая: Фердынанд Ласаль заснаваў у Лейпцыгу першую працоўную партыю Германіі. 1 чэрвеня: Паўстанцамі забіты праваслаўны псаломшчык Фёдар Юзэфовіч. 3 чэрвеня: Адбылася бітва пад Мілавідамі, аб’яднаныя сілы паўстанцаў пад камандаваннем Ф. Юндзіла, І. Лукашэвіча, А. Лянкевіча, Л. Нарбута і агульным кіраўніцтвам К. Каліноўскага далі бой расійскаму войску. Сярод удзельнікаў бітвы былі Ф. Багушэвіч і М. Андрыёлі. 26 чэрвеня: У Вільні створаны Выканаўчы аддзел Літвы (Чырвоны ронд), цэнтр кіраўніцтва паўстаннем, старшыня Якуб Гейштар, члены: К. Каліноўскі і У. Малахоўскі.

Нарадзіліся 15 студзеня: Вільгельм Маркс, рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі 17 студзеня: Канстанцін Сяргеевіч Станіслаўскі, рускі тэатральны дзеяч (пам. 7.8.1938) 26 ліпеня: Язэпс Віталс, латышскі кампазітар, педагог (пам. 24.4.1948) 30 ліпеня: Генры Форд, амерыканскі прамысловец (пам. 7.4.1947) 28 верасня: Карлуш I, кароль Партугаліі (пам. 1.2.1908)

Памерлі 13 студзеня: Казьма Пруткоў, рускі паэт (нар. 13.1.1803) 17 студзеня: Мухамед Саід, віцэ-кароль Егіпта з 1854 па 1863 год 26 мая: Генрых Дмахоўскі, скульптар, удзельнік паўстанняў 1830-1831 і 1863-1864 гг. 18 чэрвеня: Уладзімір Корсак, удзельнік паўстання 1863-1864 гг. 18 чэрвеня: Міхаіл Манцэвіч, удзельнік паўстання 1863-1864 гг. 18 чэрвеня: Ян Манцэвіч, удзельнік паўстання 1863-1864 гг. 13 жніўня: Эжэн Дэлакруа, французскі мастак