Густаў Майрынк, сапраўднае імя Густаў Маер (, 19 студзеня 1868, Вена, Аўстра-Венгрыя — 4 снежня 1932, Штарнберг, Баварыя, Германія) — аўстрыйскі пісьменнік-экспрэсіяніст, драматург, перакладчык і банкір. Сусветную славу яму прынёс раман «Голэм», які стаў адным з першых бэстсэлераў XX стагоддзя. Майрынк разам з Кафкай і Перуцэм зрабіў літаратурную Пражскую школу знакамітай.

Бібліяграфія «Гарачы салдат» (Der heiße Soldat, 1903) «Архідэі: Дзіўныя гісторыі» (Orchideen. Sonderbare Geschichten, 1904) «Кабінет васковых фігур» (Wachsfigurenkabinett, 1907) «Чароўны рог нямецкага абывацеля» (Des deutschen Spießers Wunderhorn, 1909) «Ліловая смерць» і іншыя апавяданні (Der violette Tod und andere Novellen, 1913) «Голэм» (Der Golem, 1914) «Зялёны твар» (Das grüne Gesicht, 1916) «Вальпургіева ноч» (Walpurgisnacht, 1917) «Белы дамініканец» (Der weiße Dominikaner, 1921) «Анёл заходняга акна» (Der Engel vom westlichen Fenster, 1927)

Беларускія пераклады Голэм: раман / пераклад з нямецкай [В. Сёмухі]. — Мінск : З. Колас, 2006. — 289, с. — (Літаратурная скарбонка). Ноч Вальпургіі; Белы дамініканец: раманы / Густаў Майрынк. — Мінск : Зміцер Колас, 2014. — 317, с. — (Littera scripta).

Спасылкі Ноч Вальпургіі Белы Дамініканец Чалавек на бутлі. Апавяданне

Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Аўстрыі Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Аўстрыі Катэгорыя:Пазашлюбнае нашчадства арыстакратаў Аўстра-Венгрыі Катэгорыя:Пісьменнікі-экспрэсіяністы