thumb|right|300px|Асноўныя знаходкі ібера-маўрытанскай і капсійскай культур на поўначы Афрыкі Ібера-маўрытанская культура, ці аранская культураАранская культура , ці уштаційская культура (па назве археалагічнага помніка УштатаLes Ouchtatiens) — эпіпалеалітычная археалагічная культура на тэрыторыі Паўночнай Афрыкі. Па адной з гіпотэз, культура ўзнікла ў выніку міграцыі краманьёнцаў (носьбітаў мехтоіднай расы) з тэрыторыі Іберыйскага паўвострава (адкуль і назва); паводле іншай гіпотэзы, з’яўляецца нашчадкам больш ранняй атэрыйскай культуры, якая займала тую ж тэрыторыю. Існавала ў перыяд каля 10 120 — 8 550 гг. да н. э. У неалітычны субплювіяльны перыяд (апошні вільготны перыяд у гісторыі Сахары) рэшткі культуры паглынуты капсійцамі.
Літаратура D. Lubell, " Continuité et changement dans l'Épipaléolithique du Maghreb ", in : Le Paléolithique en Afrique, l’histoire la plus longue, Artcom' , Errance, 2005, ISBN 2-87772-297-X
Спасылкі Diversité mitochondriale de la population de Taforalt(12.000 ans BP — Maroc), Kéfi at al 2005
Катэгорыя:Мезаліт Афрыкі Катэгорыя:Археалагічныя культуры Афрыкі