Шэліф () — рака ў Алжыры.

Даўжыня ад вытоку ракі Туіль (Cебгаг) складае 725Chelif River // Encyclopaedia Britannica (700Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 594. — 671 с. с илл.) км. Плошча вадазбору каля 35 000 км².

Рака бярэ пачатак на паўночных схілах гор Амур (сістэма Сахарскага Атласа), у верхнім цячэнні перасякае пустынныя Высокія плато, цячэ ў паўночным напрамку, упадае ў Міжземнае мора. Высокая воднасць зімой; расход вады дасягае 1000—5000 м³/с. Летам малаводная, месцамі перасыхае. Узровень вады ў залежнасці ад частаты засушлівых перыядаў можа змяняцца. Пры гэтым у сезон паводкі мясцовае насельніцтва выкарыстоўвае ваду з Шэліфа на арашэнне палёў. На рацэ вадасховішча Грыб і ГЭС.

Згадваецца ў творы Жуля Верна «Гектар Сервадак».

Літаратура Шэліф // Шелиф, Уэд-Шеллифф // Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 594. — 671 с. с илл.

Спасылкі Chelif River // Encyclopaedia Britannica

Катэгорыя:Рэкі Алжыра Катэгорыя:Басейн Міжземнага мора ў Афрыцы