Фондавая біржа NASDAQ, ці проста NASDAQ — амерыканская фондавая біржа. Назва з’яўляецца скарачэннем поўнай назвы National Association of Securities and Dealers Automated Quotations. Найбуйнейшая ў ЗША электронная біржа. На біржы прадстаўленыя прыкладна 3 700 кампаній, што робіць яе біржай з аб’ёмам гандлю большым за ўсе астатнія ў свеце.

Індэксы NASDAQ На NASDAQ каціруюцца акцыі не толькі высокатэхналагічных кампаній, таму ўзнікла цэлая сістэма індэксаў, кожны з якіх адлюстроўвае сітуацыю ў адпаведнай галіне эканомікі. Цяпер існуе трынаццаць такіх індэксаў, у аснове якіх ляжаць каціроўкі каштоўных папер, якімі гандлююць у электроннай сістэме NASDAQ.

Nasdaq Composite Індэкс Nasdaq Composite уключае акцыі ўсіх кампаній, якія каціруюцца на біржы NASDAQ (усяго больш за 5000). Рыначны кошт разлічваецца так: агульная колькасць акцый кампаніі памнажаецца на бягучы рыначны кошт адной акцыі.

Nasdaq-100 У Nasdaq-100 уключаны 100 найбуйнейшых па капіталізацыі кампаній, акцыі якіх гандлююцца на біржы NASDAQ. У індэкс не ўключаюцца кампаніі фінансавага сектара. Па стане на 2021 год 57 % Nasdaq-100 складаюць тэхналагічныя кампаніі. На біржы Nasdaq фонд пад цікерам QQQ з высокай дакладнасцю паўтарае дынаміку Nasdaq-100.

Іншыя індэксы NASDAQ NASDAQ Bank Index — для кампаній банкаўскага сектара NASDAQ Biotechnology Index — для медыцынскіх і фармацэўтычных кампаній NASDAQ Computer Index — для кампаній, якія распрацоўваюць праграмнае і апаратнае забеспячэнне для камп’ютараў NASDAQ Financial Index — для кампаній фінансавага сектара, акрамя банкаў і страхавых кампаній NASDAQ Industrial Index — для прамысловых кампаній NASDAQ Insurance Index — для страхавых кампаній NASDAQ Telecommunications Index — для тэлекамунікацыйных кампаній.

Гл. таксама Спіс фондавых біржаў Спіс амерыканскіх фондавых біржаў Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на NASDAQ NASDAQ OMX Group Індэксы NASDAQ

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт NASDAQ

Катэгорыя:Фондавыя біржы Катэгорыя:Паўночнаамерыканскія фондавыя біржы Катэгорыя:Кампаніі ЗША Катэгорыя:Члены WFE Катэгорыя:Інавацыйная эканоміка