Падзеі 1 студзеня: пачаўся Замежны паход рускай арміі 28 лютага: Паміж Расіяй і Прусіяй заключаны Калішскі саюзны дагавор, які паклаў пачатак 6-й антыфранцузскай кааліцыі. 16 сакавіка: Прусія аб’явіла вайну Напалеону. 5 лістапада: заключаны Гюлістанскі мірны дагавор паміж Расіяй і Іранам, да Расіі далучалася вялікая частка Закаўказзя, Азербайджан падзелены.

Нарадзіліся 18 сакавіка: Хрысціян Фрыдрых Гебель, нямецкі пісьменнік 22 мая: Вільгельм Рыхард Вагнер, нямецкі кампазітар (пам. 13.2.1883) 5 жніўня: Івар Осэн, нарвежскі вучоны, распрацоўшчык нюнорска (пам. 23.9.1896) 17 кастрычніка: Георг Бюхнер, нямецкі паэт і драматург (пам. 19.2.1837)

Памерлі 10 красавіка: Жазеф Луі Лагранж, французскі матэматык і астраном (нар. 25.1.1736) 22 ліпеня: Джордж Шоу, англійскі батанік і заолаг (нар. 10.12.1751) 4 верасня: Жан Тама дэ Тамон, французскі архітэктар (нар. 12.4.1760) 13 снежня: Антуан Агюст Парманцье, французскі аграном і фармацэўт (нар. 12.8.1737)

Літаратура 1813—навела беларускага пісьменніка Уладзіміра Садоўскага ў жанры зомбі-хорар, падзеі якой адбываюцца ў 1813 годзе у ваколіцах Маладзечна.