Карэйскі праліў — праліў паміж Карэйскім паўвостравам і астравамі Японскага архіпелага Ікі, Кюсю і паўднёва-заходнім ускрайкам Хансю.

Злучае Японскае і Усходне-Кітайскае моры. Даўжыня праліва — 324 км, найменшая шырыня — 180 км, найменшая глыбіня на фарватары — 73 м. Востраў Цусіма дзеліць Карэйскі праліў на Усходні (Цусімскі праліў) і Заходні праходы.

Назва праліва У розных краінах рэгіёна праліў і яго праходы называюцца па-рознаму. Увесь праліў (паміж Карэйскім паўвостравам і Кюсю) Паўночна-заходні праход (паміж Карэйскім паўвостравам і Камідзімай) Паўднёва-усходні праход (паміж Сімодзімай і Ікі) Па-беларуску Карэйскі праліў Заходні праход Карэйскага праліва Цусімскі праліў ці Усходні праход Карэйскага праліва Па-англійску Korea Strait Korea Strait Western Passage Tsushima Strait ці Korea Strait Eastern Passage У Паўднёвай Карэі Тэхан хэхёп«Карэйскі праліў» Пусан хэхёп«Пусанскі праліў» Ссысіма хэхёп«Цусімскі праліў» У Японіі Цусіма кайкё:«Цусімскі праліў» Цё:сэн кайкё:«Карэйскі праліў» Цусіма кайкё: хігасі суйдо:«Усходні праход Цусімскага праліва»

Катэгорыя:Пралівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Пралівы Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Пралівы Японіі