Рожнява (, , ) — горад у Славакіі на рацэ Слана ў Славацкім Рудагор’і. Насельніцтва каля 19 тыс. чалавек.
Гісторыя Рожнява ўпершыню згадваецца ў 1291 як невялікае паселішча шахцёраў, якія здабывалі золата і серабро. У 1382 годзе кароль Людовік I Вялікі даруе Рожняве гарадскія правы. У XVI-XVII стагоддзях Рожнява падвяргаецца шматлікім нападам туркаў і ўваходзіць у паласу заняпаду. XVIII стагоддзе прыносіць паляпшэнне сітуацыі, і Рожнява становіцца важным гандлёвым цэнтрам Гемера.
Насельніцтва
Славутасці Шахцёрскі музей
У двары музея знаходзіцца адзін з трох самых старых у свеце паравых каткоў, 1883 года выпуску, выраблены ў Брытаніі фірмай «Aveling & Porter»Banícke múzeum v Rožňave. Parný valec.. Дзве іншыя падобныя машыны знаходзяцца ў нарвежскім Осла і брытанскім Нотынгеме
Ансамбль галоўнай плошчы Гатычны кафедральны сабор Св. Марыі Езуіцкі касцёл Касцёл Св. Ганны Лютэранская кірха Кальвінісцкая царква Вартаўнічая вежа Палац біскупа Ратуша Замкі Бетліяр і Красна Гуорка непадалёк
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт горада Турыстычны сервер Рожнявы Сайт шахцёрскага музея ў Рожняве
Катэгорыя:Гарады Славакіі