Шпіталь Валь-дэ-Грас () — французскі ваенны шпіталь, размешчаны ў 5-й акрузе Парыжа. Архітэктурны ансамбль складаецца з памяшканняў былога манастыра, барочнай царквы Валь-дэ-Грас і сучасных карпусоў. thumb|left|Царква Валь-дэ-Грас thumb|Сучасны корпус thumb|Манастырскія памяшканні
Гісторыя Манастыр быў заснаваны ў 1621 годзе французскай каралевай Ганнай Аўстрыйскай. У 1645 годзе Ганна Аўстрыйская даручыла Франсуа Мансару дапоўніць ансамбль царквой, будаўніцтва якой завяршылася ў 1647 годзе. У 1646 годзе Ганна Аўстрыйская памерла ў апартаментах гэтага манастыра.
Падчас Французскай рэвалюцыі манастыр Валь-дэ-Грас быў пераўтвораны ў шпіталь. На тэрыторыі шпіталя было арганізавана ваенна-медыцынскае вучылішча, якое цяпер завецца . Гэта першая медыцынская ўстанова ўзроўня ўніверсітэцкай клінікі. Сёння тут, у прыватнасці, аказваюць медыцынскую дапамогу першым асобам дзяржавы.
Літаратура Paris. Éditions du patrimoine, Paris 2008, ISBN 2757700243 Jean-Pierre Babelon:François Mansart. Éditions Gallimard, Paris 1998, ISBN 2070115925 André Chastel:L’art français. Band 3, Flammarion, Paris 1995, ISBN 2080101900 Aline Dumoulin, Alexandra Ardisson, Jérôme Maingard, Murielle Antonello:Paris d'Église en Église. Éditions Massin, Paris 2008, ISBN 978-2-7072-0583-4 Alexandre Gady:La Montagne Sainte-Geneviève et le Quartier Latin. Éditions Hoëbeke, Paris 1998, ISBN 284230067X Jean-Marie Pérouse de Montclos:Le guide du Patrimoine. Paris 1994, ISBN 2010168127 Jean-Marie Pérouse de Montclos:Histoire de l’architecture française. Band 2, Éditions du Patrimoine, Mengès / Paris 1999 ISBN 2856203744
Спасылкі Шпіталь Валь-дэ-Грас на сайце Structurae Шпіталь Валь-дэ-Грас на сайце Парыжскага бюро турызму Église Royale du Val de Grâce — Царква Валь-дэ-Грас
Катэгорыя:Храмы Парыжа Катэгорыя:Бальніцы Катэгорыя:Барока Катэгорыя:V акруга Парыжа