thumb|right|Надмагілле каралевы
Беатрыс Кастыльская (, , 1242 або 1244, Сарагоса — ) — каралева Партугаліі.
Біяграфія Беатрыс была пабочнай дачкой караля Кастыліі Альфонса X ад яго палюбоўніцы Маёр Гільен дэ Гусман, сеньёры дэ Алькасер. Калі яна была яшчэ маленькай дзяўчынкай, яе траюрадны дзед Афонсу III пагадзіўся жаніцца на незаконнанароджанай, калі па дасягненні іх першым дзіцем сямігадовага ўзросту Кастылія перадасць Партугаліі Алгарві. Неўзабаве Афонсу развёўся з Мацільдай дэ Дамартэн, і ў 1253 годзе вяселле было згуляная. У Партугаліі юная каралева карысталася прыбыткамі ад гарадоў Торэш-Новаш і Аленкер.
Калі старэйшае дзіця Беатрыс дасягнуў умоўленага ўзросту, Альфонса заўпарціўся, бо гэта была дзяўчынка, але ў выніку прызначыў спадчыннікам Алгарві ўнука Дыніша з чарговай умовай — Афонсу павінен быў падтрымаць кастыльскага караля ў вайне і прывесці пяцьдзясят рыцараў.
У 1263 годзе, ужо пасля смерці Мацільды, шлюб Афонсу і Беатрыс быў прызнаны Папай Урбанам IV.
У 1267 годзе быў складзены дагавор у Бадахосе, па якім мяжа Партугаліі і Кастыліі ўстанаўлівалася па рацэ Гвадыяна, так што мэта шлюбу была дасягнута.
Заўдавеўшы, Беатрыс засталася пры партугальскім двары на правах каралевы-маці. Пахавана ў манастыры Алкабаса.
Дзеці
Бранка (1259—1321) — абатыса. Фернанда (1260—1262) — памёр у маленстве. Дыніш I (1261—1325) — кароль Партугаліі. Афонсу (1263—1312) — сеньёр Парталегры. Санча (1264—1279) Марыя (1264—1284) Канстанса (1266—1271) — памерла ў маленстве Вісентэ (1268—1271) — памёр у маленстве.
Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Партугаліі Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XIII стагоддзя