Сідра (гіст. Вялікі Сірт, Syrtis Maior) — буйны заліў Міжземнага мора ля берагоў Лівіі.
Глыбіня да 1374 м, шырыня да 465 км (пры ўваходзе ў заліў). Прылівы да 0,4 м. На беразе — горад Бенгазі і шэраг нафтаналіўных портаў. Здабыча тунца.
Падчас Другой сусветнай вайны заліў быў арэнай дзвюх марскіх бітваў паміж ВМФ Італіі і Вялікабрытаніі. Прававы статус Вялікага Сірта юрыдычна не ўрэгуляваны дагэтуль. Лівійскі ўрад разглядае ўвесь заліў як свае тэрытарыяльныя воды. Гэта пазіцыя неаднаразова абарачалася міжнароднымі ўскладненнямі — гл. Інцыдэнт у заліве Сідра, 1981 і Інцыдэнт у заліве Сідра, 1989.
Літаратура
Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 366. — 671 с. с илл.
Катэгорыя:Залівы Міжземнага мора Катэгорыя:Геаграфія Лівіі Катэгорыя:Залівы Афрыкі