Гі́льгамеш ({d}gilgameš-e) — паўлегендарны правіцель шумерскага горада Урук (XXVIII ст. да н.э.).

У эпічных песнях III тыс. да н.э., паэме канца III — пач. II тыс. да н.э. апісваюцца подзвігі Гільгамеша, яго сяброўства з дзікім чалавекам Энкіду, падарожжа ў пошуках сакрэту бессмяротнасці. Копія паэмы, напісаная клінапісам на 12 гліняных таблічках, знойдзена ў бібліятэцы асірыйскага цара Ашурбаніпала.

I дынастыя УрукаПапярэднік:Думузі-рыбаккіраўнік УрукаXXVII стагоддзе да н. э.Пераемнік:Урлугаль

Гл. таксама Эпас пра Гільгамеша

Катэгорыя:Урук Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі XXVII стагоддзя да н. э. Катэгорыя:Шумерская міфалогія Катэгорыя:Міфічныя доўгажыхары