Тапа́з (ад ) — напаўкаштоўны камень, мінерал з групы астраўных сілікатаў алюмінію (Al2(SiO4)(F, OH)2). Дамешкі Fe2+, Fe3+, Ti, Cr, V і інш. Фтору мае да 17 %.
Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі, ромба-біпірамідальны від сіметрыі. Колер блакітны, жоўты, фіялетавы, аранжавы, ружовы, бясколерны, часта празрысты. Пад уздзеяннем іанізавальнага выпраменьвання тапаз афарбоўваецца ў дымчаты, цёмна-жоўты і чырвоны колер. Цвёрдасць 8 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,49—3,57 (3,4—3,64) г/см³.
Паходжанне і радовішчы Тапаз мае пнеўматаліта-гідратэрмальнае паходжанне. Трапляецца ў гранітных пегматытах і грэйзенах, часта ў россыпах, разам з палявым шпатам, кварцам, турмалінам, берылам, флюарытам, слюдамі і інш. Радовішчы маюцца ў Афганістане, Бразіліі, Пакістане, Расіі (Урал, Забайкалле), Японіі, на Мадагаскары, Украіне.
Зноскі
Літаратура
Топаз // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 329.
Спасылкі
Тапаз у базе webmineral.com Топаз в библиотеке Московского Геммологического центра
Катэгорыя:Мінералы алюмінію Катэгорыя:Пародаўтваральныя мінералы Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Каштоўныя камяні Катэгорыя:Мінералы фтору